Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Генетычны алфавіт»: Віктар Сазонаў перанес Беларусь у цэнтр сусветнай гісторыi апошняга паўстагоддзя

23.10.2021 общество
«Генетычны алфавіт»: Віктар Сазонаў перанес Беларусь у цэнтр сусветнай гісторыi апошняга паўстагоддзя

Вялікая палітыка, шпіёнскія інтрыгі Масквы і Вашынгтона, засакрэчаныя начныя размовы і тайныя акцыі.

Сусветная гісторыя апошняга паўстагоддзя, а ў цэнтры яе – Беларусь. Усё гэта можна знайсці ў рамане Віктара Сазонава "Генетычны алфавіт”, які выйшаў у Беластоку. Кнігу выдала Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы – "Ніва”.

"Радыё Рацыя" паразмаўляла з аўтарам:

– Віктар, ці ведаеш ты ў якім годзе прыдумалі кандыцыянер?

– У маім рамане ўзгадваюцца такія рэчы. Я капаўся, шукаў, зараз па памяці я безумоўна не буду пра гэта гаварыць, але машына з кандыцыянерам у амерыканцаў, праўда кандыцыянер тады займаў цэлы багажнік, ужо ездзіла ў пасляваенны перыяд. Трошачкі пазней кандыцыянеры сталі нармальнымі і ўжо іх у службовых офісах выкарыстоўвалі напоўніцу і замянялі імі "круцёлачкі”.

– Твой раман пачынаецца ў 1969 годзе, у адным вельмі засакрэчаным офісе ў Вашынгтоне, там яшчэ ветрагоны працуюць на ўсё моц, там ён не адзін, кандыцыянера яшчэ няма. Галоўнаму герою даводзіцца ахалоджвацца віскі з лёдам.

– Безумоўна віскі з лёдам – выдатная рэч для ахаладжэння, падобныя героі таксама былі мне вельмі патрэбныя, я іх шукаў. Ці былі яны на самой справе такія людзі ў гісторыі амерыканскіх і іншых спецслужбаў. Я прыйшоў да высновы, што па вялікаму рахунку, людзі каторыя вырашалі так праблемы, седзячы пад ветрагонам, трымаючы ў руках бутэльку ці шклянку віскі з лёдам, былі найлепшыя. Гэты былі найлепшыя людзі, якія завязаныя чыста на кар’еру, якія хочуць пераскочыць праз плечы іншых людзей. Яны не рызыкуюць з алкаголем на працы, яны стараюцца выглядаць больш рэспектабельна, паказаць сябе лепшымі на свеце. Мне быў патрэбны менавіта такі герой, каб пакахаць з лепшага боку нават такія службы, якія плануюць нейкую ліквідацыю сваіх апанентаў і яшче нейкія там аперацыі, ад якіх у нармальнага чалавека валасы дыбам падымаюцца. Мне хацелася паказаць лепшага з іх, лепшага такога героя. Узнік вобраз такога героя з якога пачынаецца гэты раман.

– Ты аддаляешся, але Беларусі не пакідаеш, яна ставіцца цэнтрам свету.

– Так, безумоўна, Беларусь ёсць цэнтрам свету. Беларусь ёсць хіба адзінай тэрыторыяй геаграфічнай з якой выцякаюць рэкі ва ўсе кірункі, і ў Балтыйскае мора, і ў Чорнае мора цякуць, як ад сэрца выцякае кроў, якая насычае кіслародам усё цела. Хаця мы не гора, але ад нас чамусьці выцякаюць рэкі ва ўсе бакі. Безумоўна вакол гэтага цэнтру адбываюцца падзеі. Проста хацелася паказаць у выглядзе абсурднай сітуацыі, абсурднага сюжэту. У мяне там сюжэты раздзяляюцца. Па праўдзе сказаўшы мне гэта прыйшло ў галаву тады, калі я даведаўся ад аднаго чалавека, які меў вельмі вялікі доступ да сакрэтных матэрыялаў Савецкага Саюзу, як ён расказваў, што там выношваліся нават і такія вайсковыя планы, каб пабудаваць атамныя станцыі, якія можна ўзрываць, каб вораг далей не праходзіў. Тое, што на гэтай тэрыторыі жывуць простыя людзі, іх гэта не цікавіла. Такая была ваенная праграма ў некаторых галовах. Калі я пачуў гэты жудасны абсурд, то той смешны абсурд, які я прыдумаў, ён выглядае нявінным жартам.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]