Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Някляеў пачынае пачынае прэзентацыю свайго новага рамана ў Польшчы

25.11.2021 культура
Уладзімір Някляеў пачынае пачынае прэзентацыю свайго новага рамана ў Польшчы

Сёння кнiгу «Гэй Бэн Гіном» прадставяць у Кракаве.

Беларускi паэт i палiтык Уладзімір Някляеў выдаў новы раман «Гэй Бэн Гіном». Па палітычных прычынах гэты твор не ўдалося выдаць кнігай ў Беларусі. Аўтар пачынае прэзентацыю свайго новага рамана ў Польшчы.

«Раман стаў актуальны, бо вярнулася тое, што, здавалася, назаўсёды засталося ў гісторыі. Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў. Гадоў рэпрэсій, ахвярмі якіх сталі найлепшыя сыны і дочкі Беларусі. У тым ліку нацыянальны геній Янка Купала, пра жыццё і гібель якога раман.

Шмат хто пытае пра назву кнігі: што яна азначае? У перакладзе гэта «Геена вогненная». Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…» — пiша Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».

Расклад прэзентацый па месцы і часе:

25.11., чацвер, Кракаў – Willa Decjusza, ul. 28 Lipca 1943 17a, godz. 18:00

26.11., пятніца, Вроцлаў – Wrocławski Dom Literatury „Klub Proza”, Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00

27.11., субота, Познань – Centrum Kultury Zamek Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00

28.11., нядзеля, Гданьск – Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30

29.11., панядзелак, Варшава – ul. Kryniczna 6, godz. 18:00

30.11., аўторак, Лодзь – Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00

01.12., серада, Беласток – Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00

02.12., чацвер, Бельск Падляскі – Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00

03.12., пятніца, Вільня – Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00

04.12., субота, Вільня – Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00

Ва ўсіх прэзентацыях па запрашэнні арганізатараў удзельнічае музыкант Зьміцер Вайцюшкевіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]