Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У гэты дзень у 1830 годзе пачалося антырасейскае паўстанне

29.11.2021 общество
У гэты дзень у 1830 годзе пачалося антырасейскае паўстанне

Аб яго прычынах тлумачыць эксперт.

У гэты самы дзень, сто дзевяноста адзін год таму, а гэта значыць – у 1830 годзе пачалося антырасейскае паўстанне ў Каралеўстве Польскім, якое пашырылася на землі былога Вялікага Княства Літоўскага, землі сучаснай Беларусі, часткова Украіны і Летувы.

Пра механізмы узброенага супраціву таго часу, «Радыё Рацыя» гутарыць з Алесем Радзюком, даследчыкам па гэтай тэме.

- Як так бывае, што ад простага незадавальнення да ўзброеннага паўстання ляжыць вялікая дарога? Якія станы закранулі такія ўжо каардынальныя перамены ў жыцці насельніцтва Беларусі пасля ўваходжання яе ў склад Расейскай Імперыі, што яны пайшлі на гэтыя скрайнія меры?

– Тут трэба сказаць, што сама традыцыя паўстання была закладзена ў Рэчы Паспалітай яшчэ з даўніх часоў. Можна ўзгадаць тыя ж самыя канфедэрацыі, калі шляхта афіцыйна мела права паўставаць супраць караля, калі яго палітыка не задавальняла. Тут можна ўзгадаць паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі якое адбылося не так даўно. Многія гісторыкі і даследчыкі лічаць, што гэтыя паўстанні 1794, 1831, 1863 гадоў – гэта паўстанні штоновага пакалення, якое выходзіла на палітычную арэну.

Тым самым яны імкнуліся сябе праявіць. Калі мы ажам пра прычыны, якія падштрухнулі людзей паўстаць у 1830-1831 гадах – гэта была незадаволенасць той унутранай палітыкай, якую праводзіцў царызм на землях Польшчы, Беларусі, Літвы і Ўкраіны, незадаволенасць сацыяльнай палітыкай, накіраваная на ліквідацыю шляхты як класа. Гэта таксама была незадаволенасць рэлігійнай палітыкай. Гэта была незадаволенасць тых жа самых сялян і мяшчан, якія пасля далучэння да Расейскай Імперыі таксама шмат страцілі ў матэрыяльным і іншых планах. Яны павінны былі выконваць рэкруцкую павіннасць, у гэты час назіралася ўзмацненне паншчыны.

Многія былыя дзяржаўныя сяляне, якія ў Рэчы Паспалітай лічыліся вольнымі, у Расейскай Імперыі апынуліся запрыгоненымі. І ўсё гэта паўплывала на тое, што сацыяльная база паўстання была досыць шырокая. Але калі мы кажам пра непасрэдную зачэпку на паўстанне – то тут канешне, нельга амінуць і французскі момант. Ўто менавіта імкненне Мікалая I задушыць французскую рэвалюцыю стымулявала кансператыўныя ўзняцця зброі. Каб не дапусціць утаржэння расейскай арміі ў братэрскую, рэвалюцыйную Францыю.

- Можа адсталасць сістэмы гаспадаркі Расейскай Імперыі стала ўсяму віной?

– Я б не сказаў. Эканамічнае развіццё не магло паўплываць на нацыянальна-взываленчы характар паўстання. Асноўнай мэтай паўстання было аднаўленне Рэчы Паспалітай, і незалежнасць ад Расейскай Імперыі. Асноўнымі тут былі палітычныя, і нацыянальна-рэлігійныя памкненні ў першую чаргу.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]