Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскі: Нам трэба перамагчы сілы зла

31.12.2021 общество
Лявон Вольскі: Нам трэба перамагчы сілы зла

Cьветлыя героі йдуць да канца ў сваёй барадзьбе са змрокам.

Музыка Лявон Вольскі напісаў ліст да Сьвятога Мікалая.

– Мы жывем у казцы. У гэтай казцы нам трэба прайсьці доўгую дарогу, адолець падступных ворагаў і перамагчы сілы зла. У жыцьці звычайна ўсё заблытана: вось чалавек, нібыта, і кепскі, але ёсьць у ім і нешта добрае. Гэтае добрае трэба абудзіць і, можа быць, ён зьменіцца. А ў казцы звычайна ўсё палярнае: кепскі й будзе кепскі аж да канца гісторыі, добры будзе змагацца ды йсьці да канца.

Нам выпала жыць у казцы. Тут ёсьць абсалютнае зло — цёмны ўладар са сваёй адданай сьвітай ды войскам. Ёсьць станоўчыя героі — яны змагаюцца са злом, з падступствам, з хлусьнёй, з крывадушшам, калі абагульняць — зь цемрай. Супрацьстаяньне зацягваецца. Так бывае і ў казках — доўгія гады ўладарства цемры, а потым — цуд! I гэтае мярзотнае валадарства сканчаецца, абрынае, рассыпаецца, і прыходзяць новыя зіхоткія часы.

Мы жывем у казцы. Мы маем цёмныя сілы, маем сьветлых герояў — гэтыя людзі йдуць да канца ў сваёй барадзьбе са змрокам, але чарнота таксама гатовая змагацца да апошняга. Але ў казцы мусіць быць цуд! Той цуд, які зьнянацку дапамагае сьветлым сілам, і цемра зьнікае. Вось пра гэты Цуд мы, сьцяўшы кулакі й пазіраючы ў зімовае неба, просім Сьвятога Мікалая. Няхай хутчэй гэты Цуд адбудзецца!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]