Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

01.03.2022 общество
Лявон Вольскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

Зрабіце ўсё, каб не выконваць злачынных загадаў.

Вядомыя спевакі, спартоўцы і іншыя знакамітыя асобы публікуюць відэазвароты да беларускіх вайскоўцаў, каб не дапусціць іх удзелу ў вайне на баку расейскіх акупацыйных войскаў. Адным з першых да беларускіх вайскоўцаў звярнуўся вядомы рок-музыка Лявон Вольскі, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Я звяртаюся да нашых сяброў-украінцаў, паверце, мы зробім усё, каб вас падтрымаць. Усімі дасяжнымі нам сродкамі мы вас падтрымаем. Я хачу звярнуцца да беларускіх жаўнераў, якіх уцягваюць у гэтую страшную сітуацыю, зрабіце ўсё, каб не выконваць злачынных загадаў, інакш вы потым апынецеся на лаве падсудных побач са сваімі расейскімі калегамі і гэта было б вельмі непрыгожа, калі нашу краіну на доўгія-доўгія гады асацыявалі з краінай-агрэсарам Расеяй. Падумайце пра гэта.

Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок, які некалькі гадоў таму пераехаў з Менска ў Кіеў, у сваім звароце заклікаў беларускіх вайскоўцаў не падначальвацца ніякім загадам камандавання, калі яно будзе накіроўваць іх на вайну ва Украіну. Узброеныя сілы Украіны Міхалок назваў «наймацнейшай арміяй у свеце».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]