Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ціханоўская сустрэлася са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі

30.04.2022 политика
Ціханоўская сустрэлася са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі

Таксама адбыліся сустрэчы з амэрыканскімі сэнатарамі.

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне са сьпікерам ніжняй платы парлямэнту ЗША Нэнсі Пэлосі.

«На сёньняшняй сустрэчы з Нэнсі Пэлосі ў Вашынгтоне мы пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць найвышэйшым прыярытэтам для Злучаных Штатаў. Дэмакратычны сьвет павінен аб’яднацца перад тварам тыраніі. Мы чакаем ад ЗША моцнага лідэрства і рашучых мераў», — паведаміла Ціханоўская ў Twitter па выніках сустрэчы, перадае «Радыё Свабода».

Таксама Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскімі сэнатарамі прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі Джын Шагін (ад штату Нью-Гэмпшыр), Крысам Ван Голенам (ад штату Мэрылэнд), Ронам Джонсанам (штат Вісконсін), Рычардам Дурбіным (штат Ілінойс) і прадстаўніком Рэспубліканскай партыі сэнатарам Ліндсі Грэмам (штат Караліна).

«Я падкрэсьліла, што падтрымка Беларусі заключаецца ў спалучэньні санкцый супраць рэжыму і дапамогі людзям», — адзначыла Ціханоўская, гаворачы пра сустрэчу з сэнатарамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]