Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ксёндз Вячаслаў Барок: Недапушчальна ісці на супрацоўніцтва з беззаконнем\

04.05.2022 политика
Ксёндз Вячаслаў Барок: Недапушчальна ісці на супрацоўніцтва з беззаконнем\

Касцёл павінен стаяць на баку Бога, на баку праўды, на баку чалавека церпячага.

У Беларусі пасля жніўня 2020 года цяперашняя нелегітымная ўлада пераследуе служыцеляў розных рэлігійных канфесій.

Пра гэта racyja.com паразмаўляла з ксяндзом Вячаславам Барком.

– Чаму такія рэпрэсіі сталі магчымымі?

– Тое, што сёння святары, нягледзячы на канфесію, трапляюць у канфліктную сітуацыю з праваахоўнымі органамі ў Беларусі, для нас ужо не новае. Цягам гэтых апошніх двух гадоў, пачынаючы з 2020 года, шмат святароў трапляла за краты, альбо адміністратыўны пераслед быў. Адметнасцю канешне з’яўляецца тое, што за апошнія два месяцы, калі адбылося ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну, мы з’яўляемся сведкамі гэтай актыўнай фазы вайны. Сапраўды можна сказаць, што пераслед у Беларусі ўзмацніўся. Нягледзячы на тое, да якой канфесіі святары прыналежаць, кожная канфесія церпіць такі пераслед. Можам прыгадаць праваслаўнага святара, які ў лютым месяцы быў пакараны адміністратыўным арыштам – 13 сутак бадай адседзеў. Пасля пяцідзясятніцкія святары траплялі ў РАУС. Пасля былі суды.

Я прыгадваю пра чатырох каталіцкіх святароў і двух баптысцкіх. Што праўда баптысцкія святары, якіх узгадваю я ў сваім відэа, нельга сказаць, што яны непасрэдна выступілі супраць вайны. Нельга сказаць, што яны выступілі супраць вайны, але ў гэтым часе супраць іх за актыўную пазіцыю, за грамадскую пазіцыю яны былі пакараныя. Калі невінаватых людзей садзяць у турмы, караюць, гэта сведчыць пра тое, што напружанне ў грамадстве вельмі вялікае. Гэта ёсць такі пэўны лакмус таго, што адбываецца барацьба паміж той часткай грамадства, якая хацела пераменаў, жыць па закону, жыць згодна з прынцыпамі праўды, справядлівасці. Большасць гэтых святароў, якія мы ўзгадваем, яны актыўна выступалі супраць вайны, яны б хацелі жыць у справядлівым свеце, не ваяваць з іншымі. Але ж ёсць і тая частка грамадства, якая ўпарта трымаецца іншай ідэалогіі. Яны стаяць на баку зла і апраўдваюць вайну, таму ёсць канфлікт. Калі ёсць канфлікт, то ён вырашаецца такім чынам.

– З 2020 года рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі, а нават узмацняюцца.

– Каб у грамадстве панаваў супакой і быў мір, то патрэбныя ўзаемныя зносіны будаваць на прынцыпах справядлівасці і праўды. У Беларусі гэтага няма. Пакуль гэтага не будзе, то нельга сказаць, што ўлада ці нейкія палітычныя сілы, якія маюць моц на Беларусі, што яны імкнуцца збудаваць мір. Яны не з’яўляюцца архітэктарамі міру, яны будуюць вайну. Той, хто ідзе шляхам беззаконня, несправядлівасці, шляхам хлусні, то ён ёсць аўтарам вайны.

– У Фэйсбуку вы асудзілі сваіх калег, якія маўчаць пра забойствы і катаванні.

– Пытанне добрае, толькі я б адразу хацеў паправіць, я не асуджаў святароў, якія робяць так, або інакш. Я не маю ніякай улады, каб кагосьці ацэньваць і асуджаць. Разам з тым я падзяліўся фактам таго, што святар з Маладэчна абдымаўся з прадстаўніком улады. Гэта адбывалася падчас падчас літургіі ў храме. Мне гэты факт, як католіка-хрысціяніна абурае. Чаму мяне гэта абурае? Таму што, па-першае, гэта робіцца падчас літургіі, а не дапушчальна гэта ўсё ж такі падчас літургіі такія рэчы, гэта не зусім як бы правільна па нормах літургічных. Прынамсі так пісалася на catholic.by, што гэта падчас літургіі было. Па-другое, усё ж такі я за такі аб’ектыўны падыход. Я не магу асуджаць гэтага святара і я не хацеў яго асуджаць, але сваё стаўленне да гэтага факту, негатыўную ацэнку даю. Я гэтага не разумею. Канешне хацелася б, каб той, хто дэманструе такія зносіны з прадстаўнікамі рэжыму сёння, каб яны патлумачылі свае паводзіны, чаму яны гэта робяць. Я за тое, каб з кожным выбудоўваць добрыя зносіны, але не выбарачна.

Касцёл не можа стаяць на баку толькі тых, хто мае ўладу, хто мае сілу. Касцёл стаіць не на баку тых, хто мае сілу, а павінен стаяць на баку Бога, на баку праўды, на баку чалавека церпячага. Каб паралельна з гэтымі здымкамі на catholic.by былі апублікаваныя здымкі, як той самы святар абдымаецца ў турме з палітычнымі вязнямі, якіх у Маладэчне таксама дастаткова, альбо ён пайшоў бы да сем’яў пакрыўджаных, рэпрэсаваных людзей, да сваякоў тых людзей, каго забілі і абдымаўся з імі і выказаў салідарнасць, вось каб было тое і тое, то не было б ніякіх пытанняў, не было б ніякага канфлікту. Калі нам афіцыйны партал падае матэрыял аднабакова, то гэта выклікае пэўныя пытанні. І гэта пытанні не толькі ў мяне, як святара, гэта пытанні ў вернікаў. Я таксама, як вернік Каталіцкага касцёла, гэтыя пытанні падымаю.

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]