Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Міхаіл Пастухоў: забараняць журналістам кантактаваць з пацярпелымі нельга

16.09.2011 общество
Міхаіл Пастухоў: забараняць журналістам кантактаваць з пацярпелымі нельга

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў камэнтуе дзеяньні Аляксандра Федарцова, які старшынюе на працэсе Кавалёва і Канавалава.

15 верасьня Федарцоў пад пагрозай крымінальнага перасьледу забараніў журналістам браць інтэрвію ў пацярпелых ад тэракту ў менскім мэтро. Федарцоў сказаў, што такія дзеяньні будуць расцэненыя як спроба ціску на суд, Радыё Свабода.

Пастухоў: "Судзьдзя — кіраўнік працэсу. І ён можа паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу вызначаць абмежаваньні. Але гэта магчыма, толькі пакуль ідзе само паседжаньне, у самой залі. Калі будуць перапынкі альбо калі працэс скончыцца, журналісты маюць права зьвяртацца па інтэрвію да ўдзельнікаў судовага паседжаньня.

На мой погляд, такія інтэрвію нельга лічыць узьдзеяньнем на ўдзельнікаў судовага працэсу.

Іншая рэч, што самі ўдзельнікі паседжаньня ня могуць разгалошваць матэрыялы судовай справы, зь якімі яны знаёміліся раней. Вось калі такая інфармацыя будзе надрукаваная, то да журналістаў і СМІ можа быць ужытае пакараньне.

Я ня згодны з тым, што можна ўводзіць такія абмежаваньні. Судзьдзя кіруе на працэсе, але ягоныя паўнамоцтвы сканчаюцца гэтым працэсам.

Я таксама ня бачу падставаў для крымінальнай адказнасьці для журналістаў. Забараняць журналістам кантактаваць з удзельнікамі працэсу нельга, на мой погляд. Тут можна казаць, што гэта перавышэньне службовых паўнамоцтваў".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]