Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

ТОП-100 беларускай прозы

19.03.2012 культура
ТОП-100 беларускай прозы

Некаторыя кажуць, што “беларуская мова – бедная мова”. Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты “Дзедзіча” прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове.

У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу “ТОП-100 беларускай прозы”. Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс.

Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Пасля гэтага на сайце “Дзедзіча” будзе наладжана галасаванне за выбар лепшых з прапанаваных варыянтаў.

Кіраўнік “Дзедзіча” Дзмітрый Шыманскі асноўнай мэтай акцыі бачыць заахвочванне моладзі да чытання беларускай літаратуры:

– Як вядома, моладзь імкнецца мець усё самае папулярнае, самае топавае, з вышэйшых пазіцый рэйтынгу. Глядзяць самыя рэйтынгавыя фільмы, слухаюць самую папулярную музыку. Чытаць усё запар са школьнай праграмы часам бывае сумна, а бывае патрапіцца нешта такое, што пасля наогул нічога чытаць не хочацца. Давайце паспрабуем зацікавіць маладых людзей самым найлепшым. А далей, прызвычаіўшыся да чытання беларускага, яны самі будуць пашыраць спіс сваіх любімых кніг.

Увага!!! Каб дадаць свае прапановы ў спіс, калі ласка, заходзьце сюды: http://vk.com/nasha_mova_top_100. Напішыце ў каментах імя і прозвішча пісьменніка, а пасля – назву твора, які вы прапаноўваеце ў гэты спіс.

Нагадаем, што кампанія “Наша мова” была ініцыяваная берасцейскімі арганізацыямі “Дзедзіч”, “Аазіс” і “Моладзь БНФ” у 2011г. і мае на мэце папулярызацыю беларускай мовы сярод берасцейскай моладзі.

Кампанія выкарыстоўвае розныя формы працы з насельніцтвам (флэш-мобы, улёткі, збор подпісаў, рэклама беларускай літаратуры ў грамадскім транспарце) і выклікала шырокі рэзананс, актыўна абмяркоўваецца на рэгіянальных сайтах і ў сацыяльных сетках.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]