Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Пасляжыццё» – першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава

02.05.2012 культура
«Пасляжыццё» – першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава

У электронным выдавецтве «Пяршак» часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава «Пасляжыццё».

У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара. Спампаваць зборнік можна цалкам бясплатна.

Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.

«Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі», – адзначаюць  прадстаўнікі мультылэйбла «Пяршак».

Пры афармленні кнігі «Пасляжыццё» выкарастаная коміксавая стылістыка. Па словах стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. «Дызайн выдання – гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, – кажуць выдаўцы. – Кожная ілюстрацыя – своеасаблівы ключ да таго ці іншага твора і зборніка ў цэлым». Аўтар ілюстрацый – маладая мастачка Ганна Крук.

Гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная мультылэйблам «Пяршак». Да гэтага былі прэзентаваныя раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай» і зборнік апавяданняў «Радзіма» Уладзіміра Казлова.

Спампаваць зборнік Васіля Быкава «Пасляжыццё» можна тут http://piarshak.34mag.net/post/vulica-bykava/

Старонка мультылэйбла «Пяршак» http://piarshak.34mag.net/

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]