Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Трагедыя народная і прыкмета палавая

25.10.2012 общество
Трагедыя народная і прыкмета палавая

Калі хто не чытаў арыгінал блога Мікалая Халезіна – вельмі раю прачытаць.

Самае важнае, як заўседы было “пасля заслоны”.

Першы каментар да артыкула быў (фрагментарна) такім: “…задаўся пытанем, ці з’яўляецца мова нацыянальным ідэнтыфікатарам. …Не магу сфармуляваць, чаму пры паўнавартаснай (хаця і мертвай) беларускай мове, беларускую не варта лічыць нацыянальным ідэнтыфікатарам”.

Ну і адказ: “Тут нельга змешваць цёплае і жоўтае. Канечне, мова з’яўляецца нацыянальным ідэнтыфікатарам.  Пытанне ў тым, ці адзіным. Канечне, не адзіным, але, тым не меней, вельмі важным”.

Чаму, уласна кажучы, мяне абмеркаванне артыкула зацікавіла болей за сам артыкул. Ну таму, што да артыкула па сутнасці – якія могуць быць прытэнзіі? Усё гэта я чуў. Тэзісы Дубаўца былі да Дубаўца, падчас Дубаўца і будуць пасля.

Тэзісы Халезіна паўтараюць сваім беларускамоўным дзецям усе рускамоўныя бацькі ці рускамоўныя сябры. Пра тое, што хацеў бы, але: не час/не змог/за тое мае дзеці/я калісці таксама/не зразумеюць/цяжка вучыць…

Абедзве пазіцыі мне аднолькава блізкія і аднолькава далёкія. Пазіцыя Дубаўца, блізкая мне наогул,  падаецца памылковай сваёй засяроджанасцю на дамінантнасці моўнай праблемы. Яна галоўная для нацыі, але не для насельніцтва. Нацыя – гэта сукупнасць грамадзян і спрэчна, што іх праблемы важней за праблемы сукупнасці чалавекаў.

Пазіцыя Халезіна мне імпануе ў рэчышчы пазіцыі гуманіста і патрыёта, але не падабаецца тым, што такая пазіцыя не спрыяе вырашэнню ніякіх праблем наогул. Яна вуалюе і дызарыентуе.

Тым не меней, у сухой рэшце, праслойка людзей, якая не лічыць рускамоўных беларусаў небяспечнымі для Беларусі арганізмамі зводзіцца да трох з паловай абагуленых Халезіных, якія шчыра любяць Беларусь, але маюць пазіцыю, якая ніяк не можа прымірыць з існуючай сітуацыяй абагуленых дубаўцоў, якіх, мажліва, не болей за халезіных.

Астатняя большасць падзяляецца на беларуса-пафігістаў і беларусафобаў, у якіх да і да дубаўцоў і да (у меншай ступені) халезіных будуць з цягам часу фармулявацца прытэнзіі рознай ступені слушнасці.

Каментатару артыкула Халезіна, які так шчыра хацеў сэканоміць час і, замест вывучэння беларускай мовы, згенернаваць пару пастулатаў пра яе неістотнасць, раю усе ж пачынаць вучыць белмову. Так будзе хучэй, бо другое – нерэалізуема. Людзі часта хлусяць самім сабе, апраўдваючы сваю слабасць, ляноту, заганнасць. Да, я пра такое чуў). Канешне белмова – не ідэнтыфікатар беларуса. Яна – натуральна ідэнтыфікатар нігерыйца, хто б сумняваўся.

Цяпер наконт важнасці ідэнтыфікатара.

Неверагодна паважаючы Мікалая Мікалаевіча, я бы хацеў сказаць, што палавыя прыкметы таксама бываюць рознымі. Але распранутага і раздзетага мужчыну суаднесці з ягонай гендэрнай прыналежнасцю можна толькі па адной прыкмеце. Першаснай палавой. Можна мець самыя валасатыя ў свеце ногі ці самыя дасканалыя геаграфічныя веды ў беларускай лакацыі. Можна мець самы нізкі голас ці самы дагледжаны беларускі пашпарт. Можна мець самыя прыгожыя вусы ці  самы шчыры клопат за лёс бацькаўшчыны. Але пачатак мужчыны ці грамадзяніна – ён адзін. Самы яўны. Самы выпуклы. Яго, даруйце, не зблытаеш ні з чым.

І вось калі ў выніку катаклізмаў і кепскай экалогіі большасць мужчын страчвае свае рэпрадуктыўныя і палавыя функцыі разам з ворганамі, у яе асародку непазбежна ўзнікне легенда пра тое, што барадатасць, валасатасць і басавітасць  - гэта першасныя прыкметы. А палавая – другасная, калі не рудыментарная. А тыя два з паловай мужыкі, якія засталіся нягледзячы на экалагічную катастрофу больш-менш мужыкамі ў класічным сэнсе гэтага слова -  стануць у сваім асяродку уродамі.  Яны абрастуць мянушкамі і сацыяльнымі комплексамі. Яны будуць хавацца і не высоўваца.

Так што да, метафара мая такая вось бытавая, брутальная і камусьці абавязкова падасца пошлай. Але ўжо нікуды ад яе не падзецца і я проста рэзюмую. Пакуль не настала ядзернай зімы, не трэба апраўдвацца, хавацца ці тлумачыць свой стан сацыяльным анамнезам. Трэба проста берагчы першасныя палавыя прыкметы нацыі. Хоць свінцом абгортваць.

Стась Карпаў, спецыяльна для charter97.org

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]