Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг на спектакль пра Францішка Аляхновіча

08.02.2017 культура
«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг на спектакль пра Францішка Аляхновіча

«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг актораў і акторак для спектаклю «Францішак. Сцэны з жыцьця ды сноў».

Гэта будзе ўжо другі спектакль, які ставіць «Арт Сядзіба». Першы спектакль пра Браніслава Тарашкевіча  «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» выйшаў напрыканцы 2015 года і меў вялікі поспех у Мінску, Пружанах, Гомелі і Вільні.

Цяпер «Арт Сядзіба», нарэшце, саспела да новай пастаноўкі. У ёй працягнецца тэма выбітных дзеячоў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

Даты правядзення кастынгаў:

 

13 ЛЮТАГА (19:00 – 21:00)

 

18 ЛЮТАГА (15:00 – 17:00)

 

19 ЛЮТАГА (16:00 – 18:00)

 

20 ЛЮТАГА (19:00 – 21:00)

 

26 ЛЮТАГА (16:00 – 18:00)

Кастынг будзе адбывацца ў памяшканні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Запісацца на кастынг можна праз адмысловую форму.

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Спектакль будзе прысвечаны Францішку Аляхновічу — беларускаму тэатральнаму дзеячу, драматургу, а таксама аднаму са стваральнікаў прафесійнага беларускага тэатру.

Новай пастаноўкай «Францішак» арганізатары хочуць паказаць праблемы сучаснай беларускай культуры, якія ўвесь час узнікаюць у айчынным тэатральным мастацтве і тэатральнай сістэме, таму што яна зараз моцна цэнзураваная. Таксама для гледачоў адкрываюцца значныя постаці беларускай гісторыі, якія да гэтага часу з’яўляюцца незаўважанымі.

Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту [email protected] ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]