Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гарадзенскі біскуп: Ідзіце адважна па шляхах нашай Айчыны

17.04.2017 общество
Гарадзенскі біскуп: Ідзіце адважна па шляхах нашай Айчыны

Гарадзенскія рыма-каталіцкія іерархі звярнуліся з велікодным віншаваннем.

Сёлета праваслаўныя, каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень адначасова. Апошні раз гэтая царкоўная дата супадала ў прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій у 2010 годзе, перадае «Радыё Рацыя».

З велікодным віншаваннем звяртаюцца гарадзенскія рыма-каталіцкія іерархі. Ардынарый Гарадзенскай дыяцэзіі, яго эксцэленцыя біскуп Аляксандар Кашкевіч у сваім звароце да людзей нагадвае пра тое, што Уваскрэсенне Хрыстовае паказала праўду нашага жыцця і бязмежную любоў Хрыста да чалавека.

– Гэта тая самая любоў, якая была нам аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас ля пустога гроба. Дзейсніцца цуд уваскрэсення, як піша святы Павел: «Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае. Смерць ужо не мае над ім улады».

Уваскрослы Хрыстос заўсёды з намі. У кожнай справе. У хваробе, мучаніцтве, радасці нараджэння і смерці. Пра гэта кажа дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Язэп Станеўскі ў сваім звароце.

– Ідзіце адважна па шляхах нашай Айчыны, каб сустрэць другога чалавека. А ў другім чалавеку – Хрыста. Каб параіць і дапамагчы. Каб прабачыць і зразумець. Каб чыніць дабро. Не бойцеся чыніць дабра. Дабро заўсёды ў выніку пераадольвае зло. Са святам вас, дарагія браты і сёстры! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Алілуя.

Яго эксцэленцыя біскуп Язэп Станеўскі нагадаў у сваім віншаванні пра важны юбілей, які хрысціяне ўсяго свету сёлета адзначаюць: стагоддзе аб’яўлення Маці Божай у Фаціме.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]