Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Француз с «Погоней»: Мое любимое слово на белорусском — «журавіны»

27.03.2018 культура
Француз с «Погоней»: Мое любимое слово на белорусском — «журавіны»

Габриэль Пике приехал в Минск специально, чтобы попасть на День Воли.

11 месяцев француз Габриэль Пике жил в Беларуси и изучал театральное искусство. Однако более известным парень стал благодаря фото, сделанному в парижском метро, где он стоит в майке с надписью «Захоўвайце спакой ды размаўляйце па-беларуску». Габриэль прилетел в Минск, чтобы попасть на День Воли.

Праздник он так и не увидел, зато рассказал tut.by, зачем начал учить белорусский, почему разговаривает на нем даже с ошибками («о Боже!»), а также чего, по его мнению, боятся белорусы:

«Утром 26 марта возле Оперного театра уже чистенько. Порядочек. Габриэль с опозданием приходит в сквер, где ничего не напоминает о вчерашнем празднике. Разве что его бело-красно-белый шарф с «Погоней». И мужчины в зеленой спецодежде, которые подозрительно смотрят на чудака в берете без верхней одежды.

Вчера француз приехал в Беларусь — повидаться с друзьями и присоединиться к празднованию столетия БНР. Чтобы собрать деньги на путешествие, он работал официантом день и ночь — за три дня поспал всего 5 часов. Приехал в Минск уже после обеда. Попил чаю — и, уставший, уснул. А когда проснулся, было уже 8 утра. Праздник, словно призрак, исчез, растворился.

— Расстроіўся, што не атрымалася наведаць канцэрт, — с сожалением говорит Габриэль. — Я спыніўся непадалёк ад Плошчы Перамогі. Калі ішоў на кватэру, чуў гукі канцэрту. І гэта было класна. Узровень адрэналіну ў крыві ўзняўся. Падумаў: «Ура, я зноў у Беларусі». Але прыйшоў на месца, кінуў рэчы, папіў гарбаты — і мяне размарыла, — объясняет свое отсутствие студент из Франции.

Теперь Габриэль учится в театральной школе в Париже.

Чтобы было комфортно, предлагаем Габриэлю выбрать язык, на котором будем говорить: английский, немецкий, русский или белорусский. Из всего перечня он выбирает белорусский — тот, который изучает меньше всего времени. И упорно разговаривает на нем два часа. Даже если иногда приходится трудно.

— Я так доўга не размаўляў! Зсумаваўся. Трэба практыкаваць, — настаивает белорусскоязычный француз.

С Беларусью Габриэля связали десять месяцев учебы в международном общественном объединении «Театро». После еще один месяц он путешествовал по Беларуси: был в Полоцке, Витебске, Нарочи, Бресте и Гомеле.

— Мне было цікава пабачыць, як жывуць малыя гарады, вёскі. Бо дагэтуль я жыў у Мінску, але Мінск — сталіца. А гэта трошкі іншае.

Шоком жизнь в деревне для молодого француза не стала.

— Як я ўяўляў, так і аказалася: небагата, сціпла, малыя хаты, складанае жыццё. Мае чаканні былі такія ж, як і рэальнасць. Таму без расчараванняў. Дакладна.

Во время путешествия Габриэль вел дневник — описывал свои дни и записывал, где был, с кем встречался, о чем говорил. Туда же вклеивал билеты из музеев. Сейчас это — лучшее напоминание о первом самостоятельном путешествии по Беларуси.

— Больш за ўсё запомніліся пейзажы і людзі. Гэта быў вопыт для мяне. Я быў зусім адзін. Сам шукаў расклад цягнікоў, складаў маршруты.

Когда в 2016-м Габриэль ехал в Беларусь, о стране он знал достаточно много. Что флаг — красно-зеленый, что столица — Минск, что президент — Лукашенко. Слышал еще одну фразу, но она слишком известна, чтобы говорить ее вслух.

— Уяўляў таксама, дзе Беларусь была на карце. І амаль усё. Гісторыю Беларусі я не ведаў. Таму, калі прыляцеў, зразумеў, што хачу ведаць, у якой краіне буду жыць цэлы год. Я шмат размаўляў з людзьмі, каб зразумець гісторыю, палітыку, культуру. Сітуацыю пра краіну ўвогуле. Таму вырашыў вучыць беларускую мову. У мяне ўжо была аснова — руская (русский язык вместе с английским и немецким Габриэль изучал в бакалавриате. — Прим. TUT.BY). Мне было прасцей.

Пять первых месяцев белорусским языком Габриэль не занимался вообще: с его существованием он сталкивался крайне редко. Разве что в метро, когда слышал «Асцярожна, дзверы зачыняюцца».

— А потым мне стала цікава.

Помогала в изучении языка девушка, которая переводила студентам-актерам с французского на русский. Полтора часа индивидуальных занятий в неделю, самостоятельная работа, постоянная практика — и через четыре месяца Габриэль заговорил на белорусском.

Что было самым сложным?

— Не ўжываць рускія словы, — улыбается француз. А потом добавляет: — Яшчэ было цяжка з націскамі. У французскай усё проста: ён ставіцца на апошні склад. А тут кожнае слова трэба было запамінаць: «лІтара», «літАра», «літарА»?

Еще одной сложностью стал мягкий знак.

— Напрыклад, слова сувязь. Маё вуха, якое звыкла да французскай мовы, не адчувае розніцу паміж «сувяз» і «сувязь». Таксама я шмат слухаў, каб адчуць розніцу паміж «і» і «ы».

Зато с произношением у Габриэля теперь все в порядке. С главной проблемой — произношения буквы «р» — француз не столкнулся. Зато склонение существительных и прилагательных стало тем еще испытанием.

— Напрыклад, слова «вочы» і «вачыма». Для француза гэта два розныя словы. А яно — адно, аказваецца!

После того как учеба закончилась и Габриэль вернулся домой, белмову, как страшный сон, он не забыл. Наоборот. Приобрел специальный учебник на французском языке (на его поиски ушел целый месяц), который вместе с русско-белорусским словарем стали его спутниками в поездах, автобусах, самолетах.

— Зараз я працытую шмат каго з беларусаў: «Я ведаю беларускую мову, але размаўляю з памылкамі, таму не буду нічога гаварыць». Як чалавек, які вывучыў мову з нуля, скажы: чаму не варта саромецца размаўляць з памылкамі?

— Зараз я размаўляю з вялікай колькасцю памылак. І не кажы адваротнае: гэта так, — усміхаецца Габрыэль. — Мабыць, шмат хто скажа: «Ты француз, табе гэта выбачаецца». Але ж калі я не размаўляю, мае памылкі ніхто не карэктуе. Таму трэба ведаць, як я гавару, каб потым гэтыя памылкі не паўтараць. Калі ты іграеш на піяніна, ты таксама не адразу іграеш добра. Трэба шмат практыкавацца. Так і ў мове. І ў музыцы. І ў футболе. І ў хакеі. Паўсюль патрэбна практыка. Не бывае такога, каб нешта шчоўкнула — і ты загаварыў па-беларуску. Толькі дзякуючы памылкам можна рухацца наперад.

Раз пошел такой разговор, интересуемся мнением Габриэля насчет схожести русского и белорусского языков.

— Вядома, беларуская і руская мовы падобныя, калі параўноўваць іх з французскай ці ангельскай. У кірылічным напісанні, у скланеннях. Аднак розніца ёсць: кабан і дзік — гэта ж зусім розныя словы. І такіх вельмі шмат. Дарэчы, маё любімае слова на беларускай — журавіны. Не магу патлумачыць чаму. Але калі вымаўляю гэтыя літары, ажно адчуваю іх смак. Шкада, што так няшмат людзей размаўляюць на беларускай. Мне падаецца, гэта робяць толькі інтэлігенцыя, нацыяналісты і сяляне. На вялікі жаль.

Окей, одно дело — язык, однако откуда у Габриэля «Пагоня» на груди с того снимка в парижском метро?

— Аднойчы сябры маіх знаёмых спыталі: «Ты размаўляеш па-беларуску? Хадзем, я ведаю месца, дзе можна піць каву, практыкаваць мову». Там я ўпершыню ўбачыў «Пагоню» і бчб-сцяг. Мне патлумачылі, што яны — гістарычныя сімвалы Беларусі. Паціху ўсё стала ясней.

То, что с ним нужно быть более осторожным, Габриэль также понял. Особенно вчера.

— На мяжы ў мяне спыталі медыцынскую страхоўку. Я сказаў, што яна на маім кампутары. Выняў яго — і пашкадаваў, бо на маім кампутары ёсць «Пагоня», бчб-налепкі. Іх мне некалі падарылі. Ну я і наляпіў. Калі памежнікі гэта пабачылі, сказалі: «Молодой человек, пожалуйста, идемте туда». Так я зразумеў, што з гэтымі сімваламі трэба быць уважлівым. Тым болей на Дзень Волі. Яшчэ сказаў сабе: «Габрыэль, гавары па-руску, не трэба табе праблем». Я так моцна хацеў у Беларусь! Але ўсё было ў парадку. У мяне запыталіся, навошта і куды я еду. Патлумачыў гэта і тое, што цікаўлюся мовамі: ангельскай, нямецкай, рускай, беларускай. «То праходзьце, калі ласка», — сказалі мне на развітанне.

А наогул, мне падаецца, што беларусы шмат чаго баяцца.

— Чаго?

— (Прежде чем ответить, Габриэль берет минутный тайм-аут.) Баяцца сваёй мары. Беларусы нібыта заблакаваныя, заціснутыя. Калі я жыў у Беларусі, то размаўляў шмат з кім. І я адчуў, што ўнутры ў беларусаў вялікая душа. Але звонку яны заціснутыя, яны баяцца рызыкаваць. Хаця, вядома, мне лёгка казаць: я турыст, у мяне няма беларускага грамадзянства. Я ўсяго толькі француз, які размаўляе па-беларуску».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]