Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Косава запрашае на адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку

09.05.2018 политика
Косава запрашае на адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку

Гацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле ў 1746 годзе.

12 траўня ў мястэчку Косава (Івацэвіцкі р-н) адбудзецца парафіяльны фэст з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай. У галоўным алтары мясцовага касцёла знаходзіцца цудадзейны абраз з такой назвай. Многія стагоддзі перад ім праз заступніцтва Панны Марыі ўзносілі малітвы мясцовыя вернікі і шматлікія пілігрымы, выпрошваючы для сябе і сваіх родных безліч Божых ласкаў, паведамляе catholic.by.

У гэты дзень у 10.30 з нагоды ўспаміну Маці Божай Ласкавай распачнецца адпустовая св. Імша з нагоды парафіяльнага фэсту ў старадаўняй косаўскай святыні.

А ў 12.00 адбудзецца яшчэ адна адметная падзея, звязаная з касцёлам і мястэчкам. Намаганнямі грамадскасці і дзяржаўных уладаў пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музея Касцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне Косава. Для мясцовай парафіі гэта таксама важная падзея, бо гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле ў 1746 г.

Косаўскія вернікі запрашаюць усіх гасцей і пілігрымаў на парафіяльны фэст і святую Імшу перад цудадзейным абразом Маці Божай Ласкавай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]