Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Мікалай Таранда: «Басовішча» пачалося з гарадзенскіх канцэртаў

13.06.2019 культура
Мікалай Таранда: «Басовішча» пачалося з гарадзенскіх канцэртаў

Грамадскі дзеяч згадвае паездкі на першыя фэсты «Басовішча».

Грамадскі дзеяч, кіраўнік легендарнай „Паходні” Мікалай Таранда лічыць у каментары для «Радыё Рацыя», што Фэст музыкі маладой Беларусі „Басовішча”, які сёлета адбудзецца ХХХ раз у Гарадку, што на Беласточчыне, пачаў сваю гісторыю з гарадзенскіх канцэртаў сярэдзіны 80-х гадоў:

– Фестывалі, якія адбываліся ў нас у юнацтве, у Дом афіцэраў мы ўжо запрашалі нашых сяброў беларускіх студэнтаў з Польшчы. Яны прыязджалі, удзельнічалі. Думаю, што ім нешта заклалася, каб праводзіць свае. Абмен ішоў і на ўзроўні „Басовішча”.

Грамадскі дзеяч згадвае паездкі на першыя фэсты „Басовішча”:

– Праз нейкі пункт пропуску, нават там дзе не трэба, нас прапускалі. Гэта быў цэлы аўтобус. Мы ехалі па беларускіх пашпартах, там быў агульны спіс. Для нашых беларускіх студэнтаў мы чамусьці везлі па пачаку паперы, каб ім было на чым друкаваць беларускія песні і выдаваць свае зборнікі. Яны нам падаравалі значкі да 25-га сакавіка.

Мікалай Таранда ездзіў на „Басовішча” у розныя гады ды плануе наведаць ХХХ юбілейны фэст, на якім выступяць зоркі беларускага року.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]