Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага

27.10.2019 общество
У Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага

Фундацыя дапамагае праектам, скіраваным на развіццё і папулярызацыю беларушчыны.

26 кастрычніка беларусы Нью-Ёрку адсвяткавалі 60-я ўгодкі Беларускай фундацыі Крачэўскага, паведамілі сайту Charter97 арганізатары мерапрыемства.

Гэтая арганізацыя была заснаваная з мэтай збору, захавання і вывучэння дакументальных сведчанняў пра дзейнасць беларусаў у эміграцыі, а таксама фінансавай і інфармацыйнай падтрымкі праектаў, скіраваных на развіццё і папулярызацыю беларушчыны.

У святкаванні бралі ўдзел сябры фундацыі і запрошаныя госці. На пачатку святочнага паседжання з прывітальным словам выступіла старшыня Рады дырэктароў Галіна Тумаш.

З аповедам пра гісторыю заснавання арганізацыі і першых ахвярадаўцаў выступілі доктар Янка Запруднік - адзін з тых, хто стаяў ля яе вытокаў, і Валянціна Трыгубовіч, сябра Рады дырэктароў і архівіст фундацыі.

Доктар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, падзяліўся ўспамінамі пра доктара Вітаўта Тумаша, першага старшыню Рады дырэктароў фундацыі.

Пра дзейнасць арганізацыі на працягу апошняга дзесяцігоддзя прысутных паінфармаваў Вячка Станкевіч, які быў старшынём Рады дырэктароў у гэты час.

Віншаванні з нагоды юбілею даслалі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Радыё Свабода і іншыя. Гасцей таксама чакалі смачны пачастунак, дабрачынная латарэя ды шчырыя сяброўскія размовы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]