Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Беларускiя музыкi зладзяць маратон у падтрымку мэдыкаў

06.05.2020 культура
Беларускiя музыкi зладзяць маратон у падтрымку мэдыкаў

Ён адбудзецца 10 траўня.

Больш за дзясятак беларускіх гуртоў і выканаўцаў возьмуць удзел у музычным онлайн-маратоне «Live Aid: COVID-19» у падтрымку збору сродкаў на дапамогу беларускім мэдыкам — кампаніі #ByCovid19, паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрт ладзяць Polugar Bar, MediaCube Production і «Эўрарадыё» — апошняе будзе трансьляваць канцэрт на сваім сайце, Youtube-канале і ў сацсетках ад 12.00 10 траўня.

На канцэрце выступяць:

Tornado;

«Петля пристрастия»;

The Stokes;

The Road Dogs;

2morrow2late;

The Silicon;

Panska Moc;

Artefact Band;

Аляксандар Памідораў і «Пьяные гости»;

Алег Хаменка;

Пётар Клюеў

і іншыя.

Грошы на падтрымку беларускіх мэдыкаў можна ахвяраваць кампаніі #ByCovid19 як падчас канцэрту, так і проста цяпер.

Гэта ня першы інтэрнэт-канцэрт у падтрымку беларускіх мэдыкаў. Пад падобныя канцэрты быў створаны цэлы сэрвіс Artist.gives, дзе ўжо выступалі Akute, Šuma, «Дай дарогу» і іншыя. Неўзабаве там выступяць Uzari, Palina і іншыя. Свой дабрачынны фэст рабілі беларускія мэталісты.

Многія музыкі даюць інтэрнэт-канцэрты і проста так, бяз мэты збору грошай мэдыкам. Напрыклад, 6 траўня акустычны «не-канцэрт» ладзіць гурт «Крама».

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]