Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«2020 год навучыў нас не адкладаць на потым тое, пра што даўно марылі»

08.02.2021 политика
«2020 год навучыў нас не адкладаць на потым тое, пра што даўно марылі»

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель адзначыў свой дзень народзінаў за кратамi.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель больш за чатыры месяцы за кратамі. 7 лютага, ён адзначыў свой дзень народзінаў. Яго жонка, Кацярына Людвіг, праз «Новы Час» павіншавала каханага.

— З днём народзінаў, даражэнькі Жэня! Ужо больш за чатыры месяцы, як цябе забралі. Вельмі спадзяюся, што мы неўзабаве зможам сустрэцца і адзначыць твой дзень народзінаў як мае быць. Нешта са святкаваннямі нам не шанцуе апошнім часам: двойчы запар ты сустрэў новы год у турме, мой дзень народзінаў правёў на Акрэсціна (ці гэта было ўжо Жодзіна?), а цяпер сустракаеш свой — на Валадарцы.

Спадзяюся, вы з хлопцамі створыце святочную атмасферу і годна адзначыце. А торцік і арэшкі са згушчонкай, якія я перадам, палепшаць гэты дзень і падымуць настрой. Перад тым, як есці торцік, не забудзь загадаць жаданні!

2020 год навучыў нас не адкладаць на потым тое, пра што даўно марылі. Так што зычу табе хутчэй аказацца на волі, рабіць тое, што падабаецца, ажыццявіць усе мары і аб’ехаць увесь свет.

Да твайго арышту мы паспелі набрацца ўражанняў. Так што, калі будзе сумна, успамінай зорнае неба ў Сахары, нашы прыгоды ў Танзаніі, паездку на аўто па ЗША і шмат-шмат усяго добрага, што было. Я ўпэўненая, што наперадзе нас чакаюць выдатныя падзеі, мы перажывём гэты няпросты перыяд і будзем цаніць кожную хвіліну, якую прабавілі разам.

Да віншаванняў далучаюцца Шція, Фрэя, Норы і нават котка, з якой у цябе няпростыя стасункі :). Яна таксама вельмі цябе чакае! Абдымаю!

Падтрымаць і павіншаваць Яўгена Афнагеля можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]