Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Пугач стаў выдаўцом аўдыёкніг на беларускай мове

22.11.2023 культура
Уладзімір Пугач стаў выдаўцом аўдыёкніг на беларускай мове

Слухаць іх можна бясплатна.

Пра пачатак сваёй дзейнасці абвясціла выдавецтва аўдыёкніг Litaralna, адным са стваральнікаў якога стаў лідар «J:морс» Уладзімір Пугач. Сярод першых дасяжных для бясплатнага праслухоўвання кніг «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.

«Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna – каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай – захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі. Галоўная задача інстытуцыі – захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню», – так кажуць пра сябе і сваю місію стваральнікі праекта.

Першыя тры кнігі ўжо можна бясплатна паслухаць на сайце выдавецтва – www.litaralna.com. Гэта «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага (1910), «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча (1921), «Аповесць з майго часу, альбо лiтоўскiя прыгоды» Ігнація Янкоўскага (1854). Усе кнігі чытаюць прафесіяналы сцэны: акторы Алег Гарбуз, музыка і дыктар Аляксандр Памідораў.

– Ідэя выдавецтва нарадзілася з таго, што я сам даўно і шмат слухаю аўдыёкнігі на шпацырах, у падарожжах. Але ў пэўны момант зразумеў, што вялікая колькасць важных для беларусаў літаратурных твораў яшчэ не мае аўдыёверсій. Неяк сустрэліся з сябрамі і вырашылі, што мы можам супольна зрабіць добрую справу для сябе ды іншых, – распавядае Уладзімір Пугач.

Запіс першых кніг пад шыльдай Litaralna адбыўся дзякуючы дапамозе польскага фонда Życie. Слухаць іх можна бясплатна, але жадаючыя могуць падтрымаць падрыхтоўку наступных кніг на сайце выдавецтва.

Тым часам гурт «J:морс» хутка дасць серыю канцэртаў у гарадах Польшчы: Кракаве (27.11), Уроцлаве (29.11), Познані (30.11), Гданьску (1.12), Беластоку (7.12), Варшаве (9.12).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]