Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у нашай краіне летась зменшылася амаль на 15 %. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак калі больш пільна прыгледзецца да афіцыйных лічбаў, то можна заўважыць, што сітуацыя з беспрацоўем у нас не такая аптымістычная. Гэтак, паводле таго ж Белстату, колькасць звольненых працаўнікоў у 2011 г. перавысіла колькасць прынятых на працу амаль на 65 000. Найбольшая розніца паміж працаўладкаванымі ды звольненымі працаўнікамі назіраецца ў сферы будаўніцтва. Тут скарачэнне колькасці працоўных склала амаль 40 000 чалавек. Эксперты бачаць прычыну ў працоўнай міграцыі -- перадусім у Расею, дзе заробкі адмыслоўцаў і рабочых у сферы будаўніцтва ў некалькі разоў большыя. Вольга Старасціна, "Аб'ектыў"