За першыя чатыры месяцы года аб'ём вытворчасці вырас на 7,5 % у параўнанні з гэткім жа перыядам летась, рапартуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак яго ж звесткі сведчаць, што ўсё больш прадукцыі застаецца на складах. На пачатак траўня нерэалізаваных тавараў было амаль на 20 трлн беларускіх рублёў.