Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Раніца» зачынілася

Вельмі будзённа. Без папярэдніх анонсаў і развітанняў адзіная беларускамоўная газета для падлеткаў "Раніца" прыпыніла свой выхад. Гэта сталася поўнаю нечаканасцю для чытачоў. РУЖАНА ВЯЧОРКА, ДАЧКА ВІНЦУКА ВЯЧОРКІ: «Мне падабалася ў "Раніцы" тое, што яна на беларускай мове, што ў ёй былі артыкулы для дзяцей з рознымі зацікаўленасцямі, таксама там была старонка і для мяне». Цяпер з беларускамоўнай прэсы для падлеткаў засталіся толькі штомесячныя часопісы. "Раніца" ж, якая раней была самастойным выданнем, цяпер будзе выходзіць штомесяц як дадатак да "Переходного возраста". РЭДАКЦЫЯ ГАЗЕТЫ «ПЕРЕХОДНЫЙ ВОЗРАСТ»: "Яна так, не выходзіць больш, яна як дадатак да нашай газеты будзе раз на месяц. Калі жадаюць чытаць "Раніцу", канечне, -- "Пераходны ўзрост" выпісваць". У сваю чаргу журналіст Глеб Лабадзенка адзначае, што зачынілі не проста яшчэ адну беларускую газету. Знікла выданне з 80-гадоваю гісторыяй, у якім працавалі класікі беларускай літаратуры. ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА, ЖУРНАЛІСТ: "Газета "Раніца", якая да 94-га года называлася "Піянер Беларусі", яна была аэрадромам для шмат каго з сучасных літаратараў. Напрыклад, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч: адна з ягоных першых публікацыяў была ў гэтай газеце. Найстарэйшы паэт Мікола Аўрамчык таксама працаваў у гэтай газеце. Васіль Зуёнак..." У лепшыя часы наклад выдання дасягаў 200 тысяч асобнікаў. Апошнім жа часам ад газеты адмаўляліся нават шапікі. Кажуць, ніхто не набываў. ШАПІК, МЕНСК: "Раніцу мы не атрымлівалі ніколі, бо ў нас яна не <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]