Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Учынак сумленнага гамельчука

07.10.2016 политика
Учынак сумленнага гамельчука

Затрымаўшыся ў Гомлі на другі дзень вырашыў узьняць сьцяг і выйсьці пазьбіраць подпісы за наш нацыянальны сымбаль.

Гамельчукі, гэта цудоўныя патрыёты нашай Бацькаўшчыны – трыццаць подпісаў за гадзіну, прам пасярод горада гукаюць «Жыве Беларусь!», а на разьвітаньне кажуць: «Да сустрэчы на Brutto!» Але найбольш уразіў адзін падпісант з «капустай» на вопратцы.

- Во, - кажу я сябру з фотаапаратам, - фоткай, гэта будзе кадар дня! З капустай і тое за бел-чырвона-белы сьцяг!

- Ды гэта нам выдалі такую форму, - выбачаючыся пахітаў галавой хлопец.

Пасьля ён стаіць на прыпынку і чакае аўтобуса. І я падумаў: не, такога так проста адпускаць нельга.

- Паслухай, сябар, - кажу я яму, - трымай сьцяг, давай цябе сфоткаем пад нашым сьвятым сымбалем!

- Так, давай, - радасна адказвае той, - але з «капустай» сорамна, - і глянуў ён на мяне сумным такім позіркам. – Можа я здыму?

Я аж зьніякавеў, бо як раз з «капустай» - та і хацеў яго сфоткаць: глядзіце, маўляў, людзі – і «капуста» за бел-чырвона-белы сьцяг! Але просты шчыры беларус разумее, што нешта ня тое было б у такой сітуацыі, калі ты з савецкім сымбалем бярэш у рукі сымбаль сьвяты. І таму кажа: «сорамна». Потым Уладзіслаў скінуў кофту і мы сфокталіся.

Я сам мяркую, што гэта вельмі станоўча, калі беларусы ад чырвона-зялёнага сьцяга і «капусты» навяртаюцца да бел-чырвона-белага і «Пагоні»; непрымальны адваротны рух, калі патрыёты нацыянальных сымбаляў галосяць: «мы ўсе ўмесьце» і цягнуць з багны савецка-лукашэнкаўскую нечысьць. І я разважаю: калі з капустай узьняць бел-чырвона-белы сьцяг – гэта для нармальнага чалавека сорамна, то на колькі сорамна павінна быць тым, якія да бел-чырвона-белага хочуць далучыць чырвона-зялёны і да «Пагоні» «капусту»?

Учынак гэтага простага сумленнага гамельчука яшчэ раз нагадвае нам аб тым, што ня можа нічога быць супольнага ў сьвятла зь цемраю, у праўды з хлусьнёю, у сьвятых нацыянальных сымбаляў са злачынынмі савецкімі.

Зьміцер Дашкевіч, «Фейсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]