Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Іван Кірчук выдае фольк-фэнтэзі з магіяй і рытуаламі

09.03.2018 культура
Іван Кірчук выдае фольк-фэнтэзі з магіяй і рытуаламі

Лідар «Троіцы» зьбірае грошы на выданьне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжаньняў».

Вядомы беларускі этнограф, фальклярыст і музыкант Іван Кірчук зьбірае грошы на выданьне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжаньняў» – фольк-фэнтэзі пра магію, рытуалы й блуканьні Душы, перадае radyjo.net.

«У 2013 годзе я напісаў апавяданьне й паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала й прапанавала мне працягнуць пісаць далей ды паспрабаваць сябе ў якасьці літаратара, – распавядае пра ідэю кнігі Іван Кірчук. – Я пачаў выдумляць рытуалы й абрады, пісаць да іх тэксты. Мяне гэта захапіла й трымала цэлыя тры гады».

Шасьцісотстаронкавая кніга складаецца з 12 разьдзелаў – 12 гарадоў. Сваіх пэрсанажаў – цароў, іх дзяцей і сьвіты, варажбітоў і іх гісторыі – Кірчук выдумляў у дарозе, падчас шматлікіх гастроляў «Троіцы».

Плянуецца, што кніга будзе выдадзеная на расейскай мове ў аздабленьні рытуальнымі малюнкамі й графікай ад мастака Міраўлада Палачыча.

Этнограф падкрэсьлівае, што ў сваім фэнтэзі наўмысна не зьвяртаўся да беларускай міталёгіі, «бо туды ўжо няма чаго дадаць – усё сказана». Гэта дало магчымасьць пісьменьніку адшукаць сваіх пэрсанажаў і свае прасторы.

Для выданьня кнігі Іван Кірчук запусьціў краўдфандынгавую кампанію. Падтрымаць аўтара можна на суму ад 3 рублёў і больш.

Сярод лотаў сама кніга (18 рублёў), пэрсанальная экскурсія ад Івана Кірчука з падарункамі (50 рублёў), выязны міні-канцэрт музыканта з падарункамі (300 рублёў), гадзінная этна-вечарына з маскамі і ўнікальнымі лялькамі (500 рублёў) ды іншае.

Да завяршэньня кампаніі засталося дзесяць дзён.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]