Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Біскуп Буткевіч: Няхай свята Вялiкдня павялічыць дабро ў свеце

30.03.2018 общество
Біскуп Буткевіч: Няхай свята Вялiкдня павялічыць дабро ў свеце

Напярэдадні свята Уваскрасення Гасподняга віцебскі біскуп звярнуўся да вернікаў з душпастырскім пасланнем.

У пасланні біскуп Буткевіч распавядае пра тое, што мяняецца, калі прыходзіць Хрыстос. Па словах біскупа, Хрыстос прыходзіць не дзеля таго, каб змяніць знешнія ўмовы жыцця чалавека ці палітычны строй, паведамляе «Радыё Рацыя». Ён прыходзіць, каб змяніць чалавека духоўна:

— Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Хацелася б звярнуць увагу на гэтыя словы. Гэта праўда, якую мы прымаем на веру і праўда, на жаль, да якой сёння, як і ва ўсе часы, шмат людзей адносіліся і адносяцца скептычна Маўляў, што ж змянілася? Хрыстос Уваскрос, але не стала менш войнаў у свеце, не стала менш нянавісці, забойстваў чалавека чалавекам.

Аднак, Хрыстос не прыйшоў, каб змяніць знешнія ўмовы жыцця чалавека, змяніць тыя ці іншыя палітычныя ўстроі. Хрыстос прыйшоў, каб змяніць сэрца чалавека і ягоная перамога — гэта перамога святла над цемрай, дабра над злом, праўды і любові над нянавісцю і несправядлівасцю. Таму хацелася б пажадаць, каб гэтая перамога, перамога Хрыста, ягонай праўды, ягонага святла, адбылася перадусім у нашых сэрцах, нашых душах, бо тады гэты свет мае шанец стацца лепшым.

Калі кожны з нас, як частачка гэтага свету, будзе прамянець тым святлом Уваскрослага Хрыста. Святла, любові, дабра і супакою ад Уваскрослага жадаю ўсім вам, дарагія браты і сёстры. Няхай гэтае свята павялічыць дабро ў гэтым свеце, якога ён так прагне і жадае. Няхай гэтае свята бузе ля вас сапраўды светлым, прыемным, утульным і добрым. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]