Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску адкрылася выстава «Стаім мы перад будучыняй нашай…»

31.03.2018 общество
У Менску адкрылася выстава «Стаім мы перад будучыняй нашай…»

Выстава прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БНР.

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР у Менску, у Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адкрылася выстава «Стаім мы перад будучыняй нашай…», паведамляе «Радыё Рацыя».

— Архіўныя матэрыялы, канешне, нічым не заменіш пры вывучэнні гісторыі Беларуска Народнай Рэспублікі, яе станаўлення і перадгісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. У свой час я пісаў працу і яна друкавалася ў Архіўных чытаннях і ў часопісе Arche: «Антон Луцкевіч: д ідэі краёўства да незалежніцтва». Яна цалкам выбудавана на тых матэрыялах, якія ляжаць тут, у архіве «Літаратуры і мастацтва», - кажа даследчык Анатоль Сідарэвіч.

На стэндах выставы прадстаўленыя дакументы культурніцкай дзейнасці творцаў, якія спрычыніліся да стварэння БНР: братоў Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага, Паліны Мядзёлкі, Палуты Бадуновай ды іншых.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]