Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Экс-камандзір «Азова» абвяргае КДБ: Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Ўкраіны, а працаваў як журналіст

27.05.2021 политика
Экс-камандзір «Азова» абвяргае КДБ: Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Ўкраіны, а працаваў як журналіст

Ягонай зброяй быў не аўтамат, а слова.

Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі сьцьвярджае, што Раман Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у апэрацыях батальёну «Азоў» ва Ўкраіне, перадае «Радыё Свабода».

«Затрыманы блогер Раман Пратасевіч у якасьці баевіка-найміта браў удзел у батальёне «Азоў» ва Ўкраіне», — спасылаецца агенцтва ТАСС на КДБ Беларусі.

Пра гэта падчас прамовы ў «палаце прадстаўнікоў» казаў і Аляксандар Лукашэнка.

«Хай заходнія абаронцы адкажуць: на якія спэцслужбы працавалі двое затрыманых? Хто плаціў падонку, які забіваў людзей у брацкай Украіне? У самалёце знаходзіўся тэрарыст і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі», — абурыўся ён.

Кіраўнік беларускага КДБ Іван Тэртэль таксама выказаўся пра Пратасевіча.

«Бясспрэчна, што дадзеная асоба ў поўнай меры адпавядае вызначэньню тэрарыста, баевіка-найміта, удзельніка крывавых падзей у складзе сумнавядомага батальёна «Азоў», зьвязаных з гібельлю мірнага насельніцтва на паўднёвым усходзе Украіны», — з такімі абвінавачаньнямі выступіў Тэртэль.

Атрыманы досьвед, па словах Тэртэля, Пратасевіч «актыўна прымяняў і ў Беларусі».

Заснавальнік і першы камандзір добраахвотніцкага батальёну «Азоў» Андрэй Білецкі цалкам абверг словы Тэртэля і Лукашэнкі, заявіўшы, што затрыманы ў Менску журналіст і блогер не ваяваў, а працаваў як журналіст.

«Адразу расстаўлю ўсе кропкі над «і». Так, Раман сапраўды разам з «Азовам» ды іншымі вайсковымі часткамі змагаўся супраць акупацыі Ўкраіны. Ён быў з намі пад Шырокінам, дзе атрымаў раненьне. Але ягонай зброяй быў не аўтамат, а слова», — напісаў Андрэй Білецкі ў сваім тэлеграм-канале.

Андрэй Білецкі назваў пірацтвам захоп самалёту Ryanair, а Пратасевіча — закладнікам, «захопленым, фактычна, тэрарыстычным шляхам».

25 траўня ўкраінскае выданьне «Дзеркало тижня» ў сваім аналітычным матэрыяле, прысьвечаным сытуацыі з затрыманьнем у Менску Рамана Пратасевіча, паведаміла, што той пэўны час працаваў у прэсавай службе «Азова».

Сам Раман Пратасевіч неаднаразова і ў прыватных кантактах, і ў публічных інтэрвію не хаваў, што наведваў і масавыя пратэсты ва Ўкраіне ў 2013-2014 годзе, і ўсход Украіны, калі там пачаліся баявыя дзеяньні. Але ніводнага разу ня згадваў пра супрацу з батальёнам «Азоў».

У верасьні 2020 году ў інтэрвію Юрыю Дудзю Раман Пратасевіч расказаў, як у якасьці журналіста наведваў зону Антытэрарыстычнай апэрацыі, дзе атрымаў раненьне.

«Я год здымаў у зоне АТА як журналіст-фрылансэр. У мяне былі і раненьні, і ўсё... Таму казаць, што я палітыкан, або яшчэ нешта такое, прынамсі глупства, таму што я ўвесь час працаваў у найбуйнейшых беларускіх мэдыя», — паведамляў Раман Пратасевіч у верасьні 2020 году.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]