Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Віцебску прэзэнтавалі кнігу ўспамінаў пра Генадзя Бураўкіна

07.09.2016 культура

Імпрэза прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

У прэзэнтацыі кнігі «Перадусім Беларусь» узялі ўдзел удава Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна — Юлія Якаўлеўна, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, першы намесьнік старшыні саюзу Алесь Пашкевіч, паэт Міхась Скобла, перадае «Радыё Свабода».

Выступіў перад землякамі і Ёсіф Навумчык — аўтар аднаго з нарысаў для кнігі ўспамінаў. Генадзь Бураўкін быў для яго ня толькі паплечнікам па працы ў ТБМ імя Ф.Скарыны, якім два гады кіраваў, але й сябрам сям’і.

Менавіта пра чалавечыя, асабістыя стасункі з Генадзем Бураўкіным апавядалі ўсе выступоўцы. Асабліва ўразілі прысутных аповеды журналіста і дасьледчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана — ён стаў чалавекам, якому Генадзь Мікалаевіч даверыў занатаваць свае ўспаміны ў апошнія дні жыцьця.

Генадзь Бураўкін быў ня толькі выбітным паэтам — на імпрэзе згадвалі, што яшчэ ў савецкія часы на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» ён друкаваў Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзімера Калесьніка «Я з вогненнай вёскі», двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР Х і ХІ скліканьняў, быў старшынём Дзяржтэлерадыё БССР. І вельмі багата зрабіў для станаўленьня беларускай дзяржавы ў самыя першыя і самыя адказныя гады незалежнасьці — быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах, які вызначыў адзінай дзяржаўнай беларускую мову, тры гады прадстаўляў інтарэсы Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, працаваў у кіраўніцтве Міністэрства культуры і друку.

Прысутных прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкаму заклікалі надаць імя Генадзя Бураўкіна вуліцам у Віцебску, Полацку і Расонах, а таксама бібліятэкам і школам у розных гарадах Беларусі.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]