Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мая Абромчык збірае сродкі на адвакатаў

27.01.2011 политика

Сям’я Маі Абромчык збірае сродкі, каб аплаціць паслугі адвакатаў. Дзяўчына збіраецца даказаць, што дзеянні супрацоўнікаў праваахоўчых органаў у дачыненні да яе былі неправамоцнымі.

«Цяпер у мяне ўсё добра. Я дома, у Ганцавічах. Дактары кажуць, што патрэбная паўторная аперацыя на назе. Мяркую, яна будзе ў лютым. Пакуль невядомая дакладная дата», — расказала Мая карэспандэнту «Нашай Нівы».

З універсітэта Мая пакуль ніякіх папярэджанняў у сувязі з падзеямі 19 снежня не атрымлівала (яна з’яўляецца студэнткай 4 курса гістфаку БДУ): «Ніхто з універсітэта мне не званіў, з выкладчыкамі я таксама не размаўляла. Афіцыйна я на бальнічным».

Нагадаем, што вечарам 19 снежня Мая Абромчык разам са сваімі сябрамі была жорстка збітая у раёне плошчы Незалежнасці. У акцыі пратэсту яна не ўдзельнічала, аднак гэта не спыніла спецназаўца, які біў дзяўчыну спачатку дубінкай, а потым нагамі. Пасля збіцця Мая не магла самастойна ісці ў аўтазак. Выявілася, што ў дзяўчыны зламаная нага.

Тым часам у выпісцы са шпіталя дактары 6 Клінічнага шпіталя Мінска пазначылі, што Мая атрымала «бытавую траўму», а скаргу на дзеянні спецназаўца далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па словах маці Маі, Галіны, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. Бацькі Маі звяртаюцца да тых, хто быў сведкамі збіцця дзяўчыны і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе, звязацца з імі.

Падаем нумары рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для Маі:

Филиал №510 ОАО "АСБ БЕЛАРУСБАНК" г. Минск

Лицевой счёт № 000052, 9004-Р / Благотворительный счёт BYR (0510/0132) Абромчик Майя Геннадьевна.

Валютные счета: Филиал №510 ОАО "АСБ БЕЛАРУСБАНК" г. Минск Лицевой счёт №000373, 9000-Р / Благотворительный счёт USD (0510/0132) Абромчик Майя Геннадьевна.

Филиал №510 ОАО "АСБ БЕЛАРУСБАНК" г. Минск

Лицевой счёт №000036,9005-Р / Благотворительный счёт EUR (0510/0132) Абромчик Майя Геннадьевна.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]