Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

На Берасцейшчыне ўзгадаюць Алеся Чаркашына

21.08.2019 общество

28 жнiўня спаўняецца чатыры гады, як з намі няма Алеся Чаркашына.

На могілках у Камяніцы-Жыравецкай, што пад Берасцем, ушануюць памяць Алеся Чаркашына. Пра гэта, у сваім Facebook-акаўнце паведаміў ягоны сябра і паплечнік, беларускі палітык Павел Севярынец:

– Чатыры гады таму ад нас сыйшоў Алесь Чаркашын – музыка, вернік, колішні кіраўнік берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён паехаў бараніць нашу і вашу свабоду ва Украіну, паехаў медбратам і капеланам. І патрапіў пад мінамётны абстрэл. Ад ран загінуў. І кожны год з тае пары мы збіраемся на месцы пахавання, там дзе яму ўсталяваны помнік. Гэта Камяніца-Жыравецкая, тры кіламетры ад Берасця. Помнік яму ставілі народны, збіралі грошы па ўсё Беларусі, нават за межамі Беларусі. Раз на год прыходзяць бацькі, і сябры, і паплечнікі, і вернікі.

Алесь Чаркашын – удзельнік вайны на ўсходзе Украіны ў складзе “Добраахвотнага ўкраінскага корпусу”. Меў пазыўны “Тарас”. Памёр у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015 года. Пасмяротна ўзнагароджаны недзяржаўным ордэнам “Народны Герой Украіны”. Сёлетняе памятнае мерапрыемства пад Берасцем у памяць пра Алеся Чаркашына пройдзе ў дзень ягонай смерці, 28 жніўня, на могілках Камяніцы-Жыравецкай. Пачатак у 18:30. “Тыя, хто мае праблемы з даездам, прашу звяртацца да мяне праз сацыяльныя сеткі”, – дадаў Павел Севярынец.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]