Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бабруйск: Бузінаева арыштавалі на дзесяць сутак

03.11.2011 политика
Бабруйск: Бузінаева арыштавалі на дзесяць сутак

Бабруйскі суд пакараў дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту старшыню мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева.

Судзьдзя Натальля Шэгеда прызнала актывіста вінаватым ва ўдзеле 8 кастрычніка ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход, на якім затрымалі Бузінаева, паведамляе Радыё Свабода.

На працэсе супраць актывіста сьведчылі двое міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі — Малахаў і Мілішэўскі. Сваёй віны Віктар Бузінаў не прызнаў. Заявіў, што 8 кастрычніка сход праходзіў у адпаведнасьці з законам "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]