Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Віцебскі актывіст: Даю ўладам шанец не трапіць пад каток гісторыі

07.03.2018 политика
Віцебскі актывіст: Даю ўладам шанец не трапіць пад каток гісторыі

Пётар Іваноў вядзе змаганне адразу з 19 дзяржаўнымі інстанцыямі.

Віцебскі актывіст і старшыня незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «За сумленную ўладу» Пётар Іваноў накіраваў заяву ў 19 дзяржаўных інстанцый, у якой патлумачыў, чаму трэба скасаваць прысуд, вынесены яму Кастрычніцкім судом Віцебску 26 студзеня. Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца 20 сакавіка. «Я даю ім шанец не патрапіць пад каток гісторыі…» – кажа Іваноў.

У размове зь «Віцебскай вясной» Пётар Іваноў прызнаўся, што ня мае асаблівых спадзяваньняў наконт таго, што апэляцыйная скарга будзе задаволеная. «Я не шукаю ў судзе абароны ад беззаконнасьці, бо судзьдзі ў Беларусі нават пераўзыходзяць у гэтай самай беззаконнасьці саміх яе творцаў» – гаворыць Іваноў. Сэнс касацыі ў іншым, сьцьвярджае.

У заяве расказвае пра катаваньні ў СІЗА

«Я накіраваў у 19 інстанцый, на імя вышэйшых кіраўнікоў – ад Лукашэнкі да кіраўніка Нацбанку, – заяву, у якой канкрэтна тлумачу, чаму я падаў-такі апэляцыю. Падаў, каб даць ім шанец не патрапіць пад каток гісторыі. Каб даць ім шанец пазьбегнуць дыскрэдытацыі і нязмыўнай ганьбы і каб кожны зь іх у будучыні мог скарыстацца дабротамі сумленнай улады», – патлумачыў Пётар Іваноў.

Заява была накіраваная ў адміністрацыю Лукашэнкі, сакратару Рады бясьпекі, прэм’ер-міністру РБ, старшыні Цэнтрвыбаркаму, Гэнпракурору, старшыням Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, губэрнатару Віцебскай вобласьці ды іншым. Копіі дасланыя ў пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі ды МЗС Расеі.

У тэксьце заявы Пётар Іваноў расказвае, як «фабрыкавалася справа» і падрабязна, згадваючы прозьвішчы канкрэтных выканаўцаў, апісвае, якія зьдзекі чынілі над ім у віцебскім СІЗА №2. Піша аб «прэвэнтыўным генацыдзе народу ў турэмнай катавальні».

Іваноў расказаў, што ўжо атрымаў адказы ад большасьці адрасантаў, прычым першы ліст прыйшоў з КДБ Рэспублікі Беларусь. Пішуць, што «зварот накіраваны ў Гэнпракуратуру для разгляду па сутнасьці». Адказалі і з адміністрацыі Лукашэнкі: пытаньне, маўляў, будзе разглядацца кампэтэнтнымі органамі, а калі ёсьць прэтэнзіі да праваахоўных органаў, мусіце зьвярнуцца туды ў вызначаным парадку.

«Найгорш, на мой погляд, адрэагавала Міністэрства юстыцыі, чые структуры былі наўпрост датычныя да ўсяго гэтага. Яны напісалі, што гэта ня іхняя справа. Маўляў, мы ня маем дачыненьня да суду, вы абскарджваеце судовую пастанову. Насамрэч я не абскарджваю. Я ўсяго толькі паказаў, што гэтая ганьба ляжа на галаву кожнага з вас, у тым ліку на галаву міністра юстыцыі», – патлумачыў Пётар Іваноў.

Разгляд касацыйнай скаргі Пятра Іванова пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 20 сакавіка ў 9.30.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]