Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На бараньскім "Лёсе" прапануюць стварыць грашовы страйкавы фонд

20.07.2010 общество

Старшыня мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў личыць, што гэта дапаможа працоўным адстойваць свае правы.

На яго думку, такім чынам можна будзе "падстрахаваць" патэнцыйных страйкоўцаў, якія не наважваюцца на пратэст, бо баяцца страціць заробак, перадае Радыё “Свабода”.

Да ідэі пра стварэньне страйкавага фонду прафсаюзнага лідэра падштурхнулі падзеі мінулага месяца — калі 13 рабочых такарнага ўчастку № 3 бараньскага заводу "Лёс" спынілі працу з-за таго, што адміністрацыя прадпрыемства не выконвае абяцаньня падвысіць заробкі. Акцыя пратэсту працягвалася ўсяго два дні і плёну не дала: заробкі засталіся ранейшыя.

Спадар Леўчанкаў пэўны: адміністрацыя прадпрыемства не ўспрымае такія акцыі ўсур’ёз, бо перакананая, што страйк ня будзе працяглым: кожнаму ўдзельніку трэба карміць сем’і, а заробак наўпрост залежыць ад зробленага.

Таму, на думку прафсаюзнага лідэра, варта ствараць страйкавы фонд — адлічваць у яго частку прафсаюзных сяброўскіх складак. І рабіць гэта ў маштабах усяе краіны, а ня толькі на "Лёсе", дзе гэтую ідэю ўжо падтрымалі.

Васіль Леўчанкаў мяркуе, што гарантаваныя прафсаюзам сродкі дазволяць рабочым больш актыўна змагацца за свае правы, і такая пэрспэктыва павінна прывабіць на прадпрыемства моладзь. Бо цяпер ісьці працаваць на "Лёс" мала ахвотных, і на працу запрашаюць нават пэнсіянэраў. А праз тры гады, кажа Васіль Леўчанкаў, пэнсійнага ўзросту дасягне палова цяперашніх работнікаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]