Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Зміцер Дашкевіч: Зробім разам Беларусь бел-чырвона-белай!

23.12.2016 общество

Актывiст прапануе дапамагчы акадэмікам і вучоным зрабіць 2017 год - год 500-годдзя беларускай Бібліі Скарыны і годам нацыянальнага сцяга.

Актывiст Зміцер Дашкевіч атрымаў адказ Міністэрства культуры на калектыўны зварот 10,5 тысяч грамадзян з патрабаваннем надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гістарычнай каштоўнасці.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дашкевіч адзначае:

«З аднаго боку, зьдзіўляе глупасьць фармулёвак. Так Мінкульт піша: "У прадстаўленай у міністэрства культуры прапанове не ўтрымліваецца дакумантальнага абгрунтаваньня і поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі графічнымі сродкамі элемента, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці". Гэта выходзіць што, я павінен падняць з архіваў дакуманталную фіксацыю сьцяга, які з 91-га па 95-ты гады быў дзяржаўным, ці гэта павінен зрабіць Мінкульт? Бо інакш для чаго мы з падаткаў фінансуем гэту структуру дармаедаў?».

Адказ утрымлівае цытату з ліста Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, згодна з якім "для падрыхтоўкі навуковага абгрунтавання адзначанай калектыўнай прапановы грамадзян неабходна правесці грунтоўнае навуковае даследаванне з мэтай выяўлення арыгінальных архіўных дакумантаў і матэрыялаў, што патрабуе працяглай працы вучоных і адпаведных фінансавых выдаткаў", пiша «Новы час».

«Цікава, ім самім ня сьмешна? Для таго, каб знайсьці фотку Лукашэнкі, дзе ён прысягаў пад бел-чырвона-белым сьцягам, акадэмікам трэба правесьці "грунтоўнае навуковае дасьледаваньне"! Што ж, мы ім дапаможам, вышлю ім тую самую фотку - няхай зьбіраюць вучоных і дасьледуюць».

У выніку прапанова аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці накіравана ў Нацыянальную акадэмію навук, дзе будзе вывучацца з улікам выдаткавання сродкаў на навуковыя даследаванні ў новым фінансавым годзе.

Зміцер Дашкевіч прапануе дапамагчы акадэмікам і вучоным зрабіць 2017 год — год 500-годдзя беларускай Бібліі Скарыны, таксама і годам бел-чырвона-белага сцяга. І заклікае ўсіх патрыётаў у навагоднюю ноч выйсці пад бел-чырвона-белым сцягам на галоўныя вуліцы нашых гарадоў! Прынамсі, у Мінску абвешчаны збор а 23:45 на пл. Кастуся Каліноўскага.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]