Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Амерыканскі сенатар: Дзеянні Лукашэнкі – прэцэдэнт у сусветнай палітыцы

14.01.2011 политика

Сенатар Рычард Дурбін пракаментаваў беларускім СМІ падзеі ў Беларусі: “Рашэнне Лукашэнкі і яго ўрада арыштаваць больш за 600 актывістаў, абвінаваціць 5 кандыдатаў у крымінале – прэцэдэнт у гісторыі сусветнай палітыцы. Гэтыя падзеі – сур'ёзны адкат у дэмакратычным накірунку і ў шанаванні правоў чалавека ў Беларусі”.

Сёння амерыканскі народны абраннік сустрэўся з некаторымі са сваякоў зняволеных палітыкаў, актывістаў і журналістаў, паведамляе Еўрарадыё.

Рычард Дурбін: “Некалькі рэчаў – гэта відавочнае парушэнне самых базавых правоў чалавека. Па-першае, усе хто абвінавачваюцца, маюць права на юрыдычную дапамогу. Па-другое, мусяць быць дазволеныя сустрэчы са сваякамі, ці, прынамсі, дазволеная перапіска з імі. Па-трэцяе, зняволеныя мусяць мець патрэбную медыцынскую дапамогу”.

Рычард Дурбін сустрэўся і з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. На пытанне аб вышэйпералічаных фактах і ціску на сваякоў ды адвакатаў беларускі міністр параіў звяртацца ў Міністэрства юстыцыі.

Па словах Рычарда Дурбіна, галоўная мэта яго візіту – паказаць беларускаму народу, што за акіянам пільна сочаць за сітуацыяй у нашай краіне.

13 студзеня ён знаходзіўся ў Літве з нагоды 20-годдзя крывавых падзеяў у Вільні. Там Рычард Дурбін сустрэўся з літоўскім прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам, з якімі, у тым ліку, абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2019 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]