Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

25 снежня - Калядны фэст

24.12.2011 культура
25 снежня - Калядны фэст

Вялікім святам музыкі можа стаць навагодні і калядны фестываль, які будзе праходзіць 25 снежня, на Каляды і напярэдадні Новага года ў клубе RE: PUBLIC.

На гэтым, ужо традыцыйным калядным фэсце, прагучаць Стары Ольса, Znich і Litvin Troll. Гэтыя каманды выступяць 25 снежня з лепшымі праграмамі, з самымі стромкімі хітамі.

У гэты вечар каманды адыграюць новыя песні, якія становяцца хітамі ад канцэрту да канцэрту. Завяршыць музычны год калектывы Стары Ольса, Znich і Litvin Troll збіраюцца гучна, з размахам, каб наступны год быў яшчэ больш плённы і прынёс яшчэ больш добрых канцэртаў і фестываляў.

Не абыдзецца, вядома, без сюрпрызаў, усім, хто будзе ў калядных строях - прыемныя падарункі ад арганізатараў.

Кошт квіткоў:

45 000 - першыя 100

50 000 - 55 000 - астатнія, папярэдне

70 000 - месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак!

Пачатак а 18 гадзiне

Даведкі: 6490888

Кропкі продажу: клуб RE: PUBLIC, пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]