Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Таццяну Севярынец прызналі вінаватай

11.07.2011 политика

Суд Кастрычніцкага раёну горада Віцебска прызнаў кіраўніцу абласной арганізацыі БХД Таццяну Севярынец вінаватай ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня

Тады больш за 100 віцьбічаў, пляскаючы ў ладкі, прайшлі па цэнтральных вуліцах горада і многія з іх прынялі ўдзел у малітве за Беларусь каля Успенскага сабора.

Суддзя Яўген Буруноў прысудзіў Таццяне Севярынец, як арганізатарцы “несанкцыянаванага шэсця” штраф у памеры 20 базавых вілічыняў (700 000 беларускіх рублёў), паведамляе прэс-служба БХД.

Прадстаўніком Таццяны Яўгенаўны ў адміністрацыйным працэсе выступіў яе сын Павал Севярынец.

Падтрымаць Таццяну Яўгенаўну прыйшлі сябры па Партыі, калегі па дэмакратычнаму руху і вернікі. Заключнае слова Таццяны Севярынец было сустрэта воплескамі.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2020 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]