Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Івашкевіч: «Я перакананы, што на плошчы Лідэр ужо будзе»

17.06.2010 политика
Івашкевіч:  «Я перакананы, што на плошчы Лідэр ужо будзе»

«Людзей на вуліцы вывядуць стомленасьць ад АРЛ, матэрыяльнае зьбядненьне, жаданьне намэнклятуры пазбавіцца ад рэжыму і актыўнасьць апазыцыі», - лічыць легендарны дзеяч беларускага Супраціву.

Форум з страшынём Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам адбыўся на сайце «Радыё Свабада».

Сергей, Могилёв

Виктор, Вы верите в победу Санникова?

-- Я ведаю, што Саньнікаў гатовы змагацца за перамогу і ужо гэтае змаганьне пачаў, а значыць, перамога магчымая.

Anatol Starkou

1. Паводле нядаўняга вашага інтэрв'ю на сайце Хартыі-97: «Главная стратегия и точка перелома – выход людей на площадь. И в этом смысле каждый кандидат должен сделать свой вклад в агитацию людей и доведения до людей информации о необходимости выходить на площадь.»

Чаму абавязкова трэба чакаць «Дня Х-2011», каб усё гэта растлумачыць людзям па дарозе да плошчы і чаму ў гэты дзень абавязкова трэба быць побач з А.Саннікавым?

2. Калі б нехта (няведаю хто) сказаў бы, маўляў, што новае кіраўніцтва партыі БНФ, хутка «ляжет» пад Цэрэу або пад Масад, ці пад Фээсбэ, ці пад якую-небудзь іншую па сэнсу вядомую ў палітыцы «фамілію», а да гэтага моманту было б як да Пекіна ползком и обратно, вы бы ўсёроўна АДРАЗУ БЫ пераўшлі да А.Саннікава? Калі ТАК - чаму?

-- Тлумачыць людзям, што улада хоча іх падмануць, трэба пачынаць ужо сёньня і рабіць гэта трэба увесь час. Іншая справа, што выйсьці пратэставаць супраць фальсыфікацыяў лягчэй, калі яны ужо адбыліся, чым пратэставаць супраць гіпатэтычных фальсыфікацыяў.

А з Саньнікавым трэба быць побач, бо ён будзе на Плошчы.

Уладзімір, Мінск

Спадар Віктар. Адкажыце калі-ласка на якім месцы ў камандзе сп. Андрэя Саннікава вы сябе бачыце? І яшчэ, якім чынам з'явілася ідэя пайсці ў каманду Саннікава?

-- Мне прапанавана быць адным з кіраўнікоў штаба Саньнікава.

Яшчэ ў канцы мінулага году я сказаў усім фронтаўцам, якія заяўлялі аб сваіх намерах стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты, што калі да канца вясны яны ня спыняць унутрыпартыйную грызьню і не пачнуць рэальную працу на зьмену рэжыму, я пайду ў каманду Саньнікава. Так яно і адбылося

Anatol Starkou

«Маладыя воўкі» 90-х (царства ім нябеснае і многа дзён здравия А.Лукашэнку), па тагачаснаму «растапырыўшы пальцы веерам», за кароткі час змянілі судьбу беларускага народу, падчас арганізаванага імі дзяржаўнага перавароту (ў выніку якога быў зняты старшыня ВС, уведзена прэзідэнцкая форма кіравання і абраны прэзідэнт) ні ад каго тады не палучылі адпор за не дэмакратычна эвалюцыйны, а рэвалюцыйны бальшавізм у рашэнні дзяржаўных задач.

Наадварот, новае кіраўніцтва партыі БНФ хутка разгледзела крытычнае становішча ў партыі і дало адэкватны адпор некаторым з маладых рэвалюцыянераў, якія занадта хутка беглі да незалежнасці ад рашэнняў новага кіраўніцтва партыі, скончыў тым самым бэнээфаўскую частку іх ура-рэвалюцыйнасці.

Чаму вы, не «малады бэнээфаўскі рэвалюцыянер», а даўні сталы сябар Фронту вырашылі скончыць сваю бэнээфаўскую эпапею здрадай нацыянальным ідэям першага Беларускага Народнага Фронту і яго партыі БНФ, заявіўшы аб пераходзе ў іншы палітычны альянс?

-- Я лічу здрадай нацыянальным ідэям першага Беларускага Народнага Фронту пераўтварэньне ПБНФ у арганізацыю, вядомую толькі жарсьцямі унутрыпартыйнай барацьбы. Я хачу, каб тыя фронтаўцы, што будуць разам са мною працаваць у камандзе Саньнікава, сталі стрыжнем стварэньня новага БНФ, які будзе, як і ў 1991 годзе, рэальнай палітычнай сілай.

Смолікаў, Віцебск

Добры дзень, Віктар. Скажыце, калі ласка, ці будзеце Вы выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні партыі БНФ на наступным зьездзе? Дзякуй

-- Усё залежыць ад вынікаў працы падчас палітычнай кампаніі восень 2010 – вясна 2011. Калі мае прагнозы аб рэальнай магчымасьці зьмены рэжыму спраўдзяцца, то я увайду ў кіраўніцтва БНФ. Калі не – то не. А на пасадзе старшыні ці намесьніка, будзе залежыць ад рашэньня маіх паплечнікаў, з якімі мы разам будзем мяняць рэжым.

Мальчык, Гародня

Ці не хочаш Віктар самастойна напісаць заяву аб выхадзе з ПБНФ? Гэта было б сумленным учынкам пасьля зыходу да Саньнікава. Ці не разумееш, што гэты праект скончыцца, а трэба будзе жыць і глядзець у вочы людзям?

-- Я не буду пісаць заяву аб выхадзе з ПБНФ. Я заўсёды дзейнічаю адкрыта і сумленна і не займаюся закуліснымі інтрыгамі, не адседжваюся ў хмызах, не раблю такіх учынкаў, за якія мне было б сорамна глядзець у вочы людзям. А ты, Сяргей, што ты будзеш рабіць?

Рыгор Кастусёў, Шклоў

Віктар, на вераснёўскім 2009 года ты планаваў вылучацца на старшыню БНФ. Скажы, калі ласка, каго з прэтэндэнтаў у прэзыдэнты ты падтрымаў бы, калі б цябе абралі старшынём Партыі? Калі ты прыняў рашэньне аб далучэньні да Саннікава?

-- Год таму я верыў, што рэальным кандыдатам у прэзыдэнты мог быць Лявон Баршчэўскі, і хацеў яго падтрымаць. Але я не дачакаўся ад яго неабходных рашучых дзеяньняў і таму прыняў рашэньне падтрымаць Саньнікава, чыя палітычная пазыцыя найбольш блізкая мне.

Зьміцер

Як вы будзеце глядзець у вочы сумленным Беларусам? Няўжо чарка і шкварка перамагла? Чаму вы, заместа таго каб бараніць маладых Беларусаў, як пацук зьбеглі з карабля? За колькі срэбранікаў (шэкеляў) прадаліся?

-- Не зусім разумею, якіх маладых беларусаў трэба бараніць? І ад каго? Вячорку, Койпіша і Крэчку ад Янукевіча, Лабковіча і Сэмянюка ці наадварот? І адным і другім я казаў: «Хлопцы, спыніце дурную калатнечу, давайце змагацца з рэжымам!»

Дзяніс, Менск

Cпадар Віктар, наколькі я апошнім часам зразумеў, для Вас удзел у палітыцы-гэта барацьба з рэжымам. Перамагчы рэжым, а там хоць канец Сьвету? Ці ўсьведамляеце Вы, падтрымліваючы гэтую не нацыянальнаарыентаваную сілу, дакладней, прарасейскую, што можа здарыцца з нашай краінай, прыйдзі яна да ўлады? У Вас такая цудоўная, зайздросная біяграфія...І цяпер вось так...адным махам. Ці гэта папросту пераарыентацыя поглядаў?

-- Цытую тэзы праграмы Саньнікава:

- Асноўнай задачай бачу аднаўленьне законнасьці ў краіне.

- Без незалежнай прэсы, яе уплыву і кантролю за дзейнасьцю дзяржавы, пабудаваць свабоднае грамадзтва немагчыма.

- Трэба даць людзям свабоду жыць і працаваць, займацца бізнэсам. Вызваліць і заахвоціць прыватную ініцыятыву.

- Трэба аднавіць годнасьць беларусаў. Гэта здольныя зрабіць бел-чырвона-белыя сьцяг і герб пагоня.

- Дзяржаўнай павінна быць беларуская мова, а руская мова застанецца дэ-факта, як мова зносінаў.

- Стратэгічная мэта – уступленьне Беларусі ў Эўразьвяз. Прыцягнуць у Беларусь лідэраў сусьветнай эканомікі, стаць значнай часткай магутнага эўрапейскага эканамічнага цэнтра.

Дзе тут прарасейская пазыцыя і пераарыентацыя поглядаў?

Васіль, Лепель

Сп. Віктар. Не буду ў вас пытацца пра Саньнікава. Я спытаю ў Вас пра БНФ. Прадстаўнікі Вашай каманды ў БНФ неаднаразова заўялілі і заяўляюць і зараз, напрыклад Вінцук Вячорка мне асабіста гэта казаў, што ў сёньняшнім кіраўніцтве БНФ адныя супрацоўнікі спецслужбаў і ходзяць па кабінэтах адміністрацыі. Я асабіста лічу, што гэта хворая фантазія, як вы ацэньваеце гэта, адкажыце шчыра, так ці не, не трэба хавацца пад агульнымі фразамі, што спецслужбы ёсьць у кожнай арганізацыі.

-- Я не ведаю, што і каму Вінцук Вячорка казаў у размовах сам-насам. Скажу пазыцыю, якой кіруюся я сам. Лічу, што распаўсюд чутак аб тым, што хтосьці агент КДБ, ФСБ ці ГРУ, справа несумленная і брыдкая. Я сам такога ніколі не раблю. Я ацэньваю людзей па іх рэальных паводзінах і учынках.

Лена, Маладзечна

Добры дзень. У сьвеце апошніх падзей на сойме Партыі БНФ цікавіць наступнае: ці можаце вы пагадзіцца з выказваннямі Франака Вячоркі, што ў кіраўніцтве Партыі БНФ заселі супрацоўнікі КДБ? Ці лічыце вы сітуацыю з Франакам і кіраўніцтвам Партыі канфліктам ідэалагічным? І як думаеце, падобныя канфлікты, ці этычна іх выносіць на публіку, альбо гэта ўнутраная справа Партыі? Ці мае права кіраўніцтва любой Партыі прыміняць дысцыплінарныя наказанія ў дачыненні да сваіх сяброў, наказанія ў выглядзе выключэння?

-- Па-першае, выключэньне з ПБНФ вядомых у грамадзтве сябраў БНФ – ужо ёсьць вынас канфлікту на публіку, і гэта зрабіла сёньняшняе кіраўніцтва ПБНФ. Я іх ад гэтага адгаворваў.

Па-другое, ці зьяўляецца канфлікт Франака Вячоркі з Аляксеем Янукевічам ідэалягічным ці пэрсанальным, будзе бачна тады, калі яны пачнуць рэальныя дзеяньні ў барацьбе з рэжымам ( ці не пачнуць), бо палітычныя дэклярацыі і рэальныя дзеяньні – гэта не адно і тое.

Па-трэцяе, пакуль партыя не мае ніякага уплыву на дзяржаўную уладу, выключэньне не ёсьць пакараньне. Але вельмі часта выключэньне з партыі грамадзка ўплывовай асобы – гэта пакараньне для самой партыі.

borat

Ці гатовыя Вы прызнаць, што Партыя БХД самая моцная і вялікая ідэйная палітычная сіла, якая мела найбольшы спіс кандыдатаў у мясцовыя Саветы і мае найбольш перспектыўнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары, Віталя Рымашэўскага?

-- Увесну 2011 года паглядзім…

Лявон

Вітаю Віктар! Каб кардынальна зьмяніць сытуацыю, трэба мець жаданьне і здольнасьць руху рабочых, без якога немагчыма нешта ў Краіне зьмяніць. На сёняшні дзень і ў бліжэйшай будучыні такога руху не нагладаецца. Віктар, скажы, калі ласка, якім чынам, без такой сілы, можна нечага дамагчыся? І чаму, на тваю думку, рабочы рух на прыканцы 80-х пачатку 90-х, не стаў тым таранам для нацыянальнай эліты, каб Беларусь не пайшла туды, куды яе вядзе галоўны пастух?

-- Рабочы рух у красавіку 1991 года быў падрыхтаваны эканамічным крызісам, справакаваны дырэктарамі заводаў (якія казалі абураным рабочым «… а чаго вы ад нас хочаце? Ідзіце да Кебіча!»), і узначалены актывістамі БНФ (не сарганізаваны, а менавіта узначалены пасьля таго, як рух пачаўся). Гэты рух дапамог гаспадарчай намэнклятуры і дэмакратам з БНФ скінуць дыктатуру камуністычных ідэолягаў і залежнасьць ад маскоўскай бюракратыі. Пасьля шляхі намэнклятуры і БНФ разышліся.

Сёньня, каб рабочы рух выступіў супраць лукашэнкаўскай К°, трэба тое самае – пагаршэньне матэрыяльнага становішча, жаданьне намэнклятуры пазбавіцца ад рэжыму і актыўнасьць апазыцыі.

Андрусь, Менск

Спадар Віктар, вы кінулі Партыю, партыйнага кандыдата і перабеглі да Саньнікава. Вы зьяўляецеся старшынёй менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ і карыстаючыся гэтай пасадай вы прадаеце людзе, і вам не сорамна казаць, што ў Партыі боўтаюцца ў сьмярдючай вадкасці, а вы адзін белы і пухнаты?

-- Я партыю не кідаю. Я не падтрымліваю кандыдата ў прэзыдэнты Кастусёва, бо лічу ягонае вылучэньне сродкам унутрыапазыцыйнай і унутрыпартыйнай барацьбы, а не сродкам змаганьня з рэжымам. Партыя БНФ -- гэта свабоднае аб’яднаньне свабодных людзей, дзе ніхто нікога не мае магчымасьці прадаць. Як мяне не можа нікуды прадаць старшыня ПБНФ, так і я як кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі не маю магчымасьці некуды зьвесьці сябра БНФ без ягонай на тое волі.

Маю пазыцыю сябры ПБНФ Менска абмяркуюць і дадуць ёй ацэнку на агульным сходзе ў гэтым месяцы. У тым ліку вызначаць, хто «боўтаецца», а хто ў «белым».

Uladzimir, Mensk

Раньше я еще сомневался про Вас, но с переходом до Санникова Вы расставили все точки. При расколе БНФ я думал, что запутался человек, но он за белорусскую идею. Оказывается, вся история повторяется. В начале века ГПУ также создало мнимую оппозицию, что бы выкорчевать всех, кто против советской власти. И не видеть сегодня в Санникове кремлевскую руку может только наивный. Свое дело в БНФ вы сделали с вечерками, ходыками, Теперь Вас кинули на подмогу на другой фронт? Усилить презедентскую гонку этого Санникова. Ответьте мне на вопрос??? Как в наших условиях, когда все, что против Лукашенки рубиться на корню, а существует такая Хартия??? И Сам Санников разъезжает по просторам Беларуси и всего мира? То, что задержали на таможне где-то, подается так как будто это подвиг этого господина. За меньшие телодвижения были уничтожены генерал Захаренко, Гончар, Красовский, Майсеня, Карпенко? А такой господин живет и здравствует? И ведет народ к освобождению от диктатуры.

-- Мне цяжка адэкватна рэагаваць на гэты тэкст, бо я не псыхіятар.

Слушатель

Уважаемый, Виктор. Ваша биография является примером биографии честного, преданного национальной и демократической идеям, человека. Поддержка Санникова неожиданный, но, наверное, единственно возможный путь выражения отношения к тому антидемократическому пути, которому следует нынешнее руководство вашей партии. Оно отказалось от борьбы с Лукашенко («Мы объединяемся не против Лукашенко. мы объединяемся за...»-демогогия Янукевича), и начало пигмейскую войну с теми , кто считает что диктатура Лукашенко - позор нашей страны. Поверьте, все понимают, что ваш поступок это форма протеста против лакейской, маразматической политики которую ведёт нынешнее руководство БНФ. Из партии белоруссских интеллектуалов БНФ превратился в партию автомобильных мошенников. После того как БНФ возглавило нынешнее руководство(Янукевич, Кастусёв и К) партия стала бесцветной, наполненной атмосферой нетерпимости, с непрекращающимися скандалами и «Охотой на ведьм». Она потеряла блеск, лицо, уважение. Несогласных с политикой нынешнего руководства. изгоняют из партии по нелепым поводам. Слышны угрозы изгнания и других. И, что невероятно, даже членов ревизионной комиссии. В любой демократической партии запугивание членов ревизионной комиссии (создаваемой для контроля деятельности руководства), угрозы изгнания их из партии должны были бы стать предметом особого расследования и отстранением от руководства тех, кто выступал с такими угрозами.

Но это в демократических партиях. Не в нынешней БНФ. Тех, кто критикует БНФ за соглашательство, объявляют противниками независимости. Весь пыл, жар, вся активность уходит на борьбу с несогласными. Борьба с диктатурой рассматривается как что-то унизительное. Уже не Лукашенко, а пророссийский кандидат стал объектом борьбы. Причём пророссийскими являются все те, кто не согласен с Янукевичем и Кастусёвым. Каждый честный мужественный человек как-то должен был бы протестовать в такой ситуации против политики нынешнего руководства БНФ. И ваш протест вызвает огромнейшее уважение. Как и всё то, что вы сделали, борясь за демократию и национальные интересы Беларуси. Спасибо.

-- Маё рашэньне не ёсьць проста пратэстны дэмарш. Я прыняў цалкам узважанае рашэньне, бо лічу, што ў канкрэтных сёньняшніх умовах, менавіта ў камандзе Саньнікава можна рэальна прыняць удзел у працы на зьмену рэжыму ужо ў бліжэйшы год

Лявон

Віктар, чаму ў Вашую падтрымку тут не пішуць пытанні «форумныя байцы» з Хартыі? Ім інтэлект не дазваляе наваяць нешта лепшае за «Саннікаў маладзец! +10000»?

-- Напэўна таму, што «форумныя байцы з Хартыі» на сайце Хартыі. Спадзяюся, што на сайце Свабоды не толькі «форумныя байцы», але і змагары

Хтосьці

Яшчэ да выключэньня з ПБНФ Міхалевіча я чуў пра тое, што кіраўніцтва ў складзе Вячоркі ды Івашкевіча рыхтуе «здачу» партыі «пад Саньнікава». Тады я ў гэта не паверыў. Але цяпер вы заявілі пра зыход у штаб гэтага палітыка. Я так разумею, што лёгіка такая: не атрымалася ўсю партыю - пайду адзін (ну, ці з парай паплечнікаў). Дык калі вы дасягнулі дамоўленасьцяў з Саньнікавым: зараз ці ўжо даўно?

-- Яшчэ год таму я усім казаў: я хачу падтрымаць кандыдата ў прэзыдэнты Баршчэўскага, але калі ён не наважыцца падняць сьцяг лідэра, я буду працаваць з Саньнікавым, бо лічу яго палітычную пазыцыю найбольш блізкай.

Фарыкин, Молодечно

У меня есть сильная команда комментаторов. Человек 10-15. Мы готовы влиться в кампанию Санникова и помогать с комментариями на форумах Хартии. Скажите, вакантна ли должность модератора по Молодеченскому району?

-- Дзякую за прапанаваную дапамогу. Прашу зьвязацца са мною, і мы абгаворым усе тэхнічныя пытаньні

Яўген Мурашка

Спадар, Івашкевіч! Вы былі заснавальнікам беларускага нацыянальнага руха (БНФ). Як так здарылася, што Вы, замест таго каб працягваць барацьбу за беларускую нацыянальную ідэю, пайшлі да чалавека, які прапаведуе іншыя каштоўнасьці? Толькі змаганьне за беларускую нацыянальную ідэю мае шанец на перамогу. Ухіляючыся ад барацьбы, Вы здрадзілі тройчы. Першае - ідэялогіі , па другое - партыі і па -тэцьцяе - сваім паплечнікам Сп.Баршчэўскаму, Вячорке, Хадыке. Як гэта усе можна патлумачыць? Словы «мышыная валтузьня» гэта не аргумэнт. З павагай.

-- Наконт ідэалёгіі, цытую праграму Саньнікава:

- Асноўнай задачай бачу аднаўленьне законнасьці ў краіне.

- Без незалежнай прэсы, яе уплыву і кантролю за дзейнасьцю дзяржавы, пабудаваць свабоднае грамадзтва немагчыма.

- Трэба даць людзям свабоду жыць і працаваць, займацца бізнэсам. Вызваліць і заахвоціць прыватную ініцыятыву.

- Трэба аднавіць годнасьць беларусаў. Гэта здольныя зрабіць бел-чырвона-белыя сьцяг і герб пагоня.

- Дзяржаўнай павінна быць беларуская мова, а руская мова застанецца дэ-факта, як мова зносінаў.

- Стратэгічная мэта – уступленьне Беларусі ў Эўразьвяз. Прыцягнуць у Беларусь лідэраў сусьветнай эканомікі, стаць значнай часткай магутнага эўрапейскага эканамічнага цэнтра.

Наконт партыі:

Я прымаў удзел у стварэньні Беларускага Народнага Фронту, а не тылу. І таму я іду ваяваць з рэжымам, а не марадзёрстваваць за сьпінамі.

Наконт паплечнікаў:

Я доўга чакаў канструктыўных прапановаў ад іх, зараз зрабіў канструктыўную прапанову ім сам.

Сябра Сойму, Менск

Спадар Івашкевіч! Адразу вы вінаваціце ўсіх у пераходзе да Мілінкевіча, а цяпер самі ідзеце да Саньнікава. Гэта нармальна? Чым вы адрозьніваецеся?

-- Мілінкевіч заклікае да супрацоўніцтва з рэжымам, а Саньнікаў заклікае з гэтым рэжымам змагацца. І гэта вялікая розьніца.

Кругер

Колькі спадар Саннікаў прапанаваў Вам за тое, каб кінуць сп. Баршчэўскага? Ці можа так здарыцца, што праз месяц другі Вы пабачыце, што Саннікаў несур'ёзны кандыдат і таксама як на сойме БНФ, Вы сумленна расчаруецеся ў ім і пойдзеце да іншага кандыдата?

-- Пакуль за дзесяць год досьведу працы з Саньнікавым, ён ні разу мяне не падманваў.

Уладзімір, Глыбокае

Дзеля таго, каб перамагчы ў Прэзідэнцкай кампаніі-2011 трэба вывесці на Плошчу не менш 100 тысяч чалавек і патрабаваць не пераліку галасоў, а адмены вынікаў выбараў, адстаўкі АРЛ і прызначэння новых выбараў. Абы згуртаваць такую масу людзей – патрэбныя быць нейкія аб’ядноўчыя чыннікі. Дапусцім: 1) Мова, культура, гісторыя, традыцыі ¬– усё тое, на чым базуецца патрыятызм. Па гэтаму чынніку, хіба што, з усяе Беларусі, Вы выведзеце на Плошчу хіба што тысячы паўтары-дзве. Значыць, гэты чыннік – не вырашальны!

2) Татальная галеча і зьбядненне народа? Вельмі важны аб’ядноўчы чыннік! Аднак, такога не назіраецца. Людзі набываюць аўта, будуюцца. Прыедзьце ў любую вёску на Глыбоччыну і вам тут скажуць: «Ніколі мы так добра не жылі як цяпер: ні пры паляках ні пры саветах. Аўталаўка два разы на тыдзень прыязджае, пенсію даюць! І для іх не аргумент, што тая пенсія ў Эўропе ¬– $ 1500. Едзьце туды, калі там так добра, а мы тут застанемся! – казалі мне, напрыклад.

3) Усеагульная нелюбоў да АРЛ? Па гэтаму прынцыпу зляцеў Кебіч. Яго не любіў ні народ, ні апазіцыя! Дадаць яшчэ чыннік збяднення народа тады, інфляцыя, згарэлі ўклады… А дзе тая ўсеагульная нелюбоў да АРЛ? 16 гадоў праўлення АРЛ – цэлая эпоха! Мне гэта нагадвае 18 гадоў уладарання палякаў на Крэсаў. Ні з таго ні з сяго магутная ідэялогія зрабіла з «тутэйшых» палякаў. І да сёння гэта не ўдалося выкарчаваць. Дык з эпохай АРЛ усё тое, толькі наадварот. Выкарчоўвалася беларускасць. Ёсць ужо вялікі адсотак людзей, якія, на кожным кроку, дзякуюць АРЛ, што даў ім магчымасць «разговаріваць по-рускі, а не на этам паскуднам калхозна-бэнээфавском языку, які нікому ня нужан».

Цікава, спадар Віктар, якія ў вас аб’ядноўчыя чыннікі, якія выведуць 100 тысяч на Плошчу? А за Саннікава я галасаваць не буду, а буду ўсіх агітаваць «супраць»! Не падабаецца мне гэты цэнзар са сваёй Хартыяй!

-- Людзей на Плошчу выведзе і матэрыяльнае зьбядненьне, і усеагульная стомленасьць ад АРЛ, і жаданьне адрадзіць мову, культуру, традыцыю, і прага свабоды. А галоўнае, каб быў лідэр, які верыць у перамогу, а не ідзе адпрацаваць канцэртны нумар. Таму я разам з Саньнікавым буду працаваць на выхад людзей на Плошчу.

Павал, Берасьцейшчына

Спадар Віктар, скажыце, а як, дарэчы спадары Вячорка, Баршчэўскі аднесліся да Вашага пераходу да Саннікава? Што яны Вам гаварылі наконт гэтага? І яшчэ пытанне. А чаму Вы не перайшлі да каманды, да прыкладу, БХД: яны ж значна бліжэй ідэалагічна да ПБНФ - таксама вызнаюць кансерватыўныя каштоўнасці, выступаюць за еўраінтэграцыю. Хартыя - усім вядома адкуль ногі мае...

-- Спадары Вячорка і Баршчэўскі не падтрымалі мае дзеяньні, але і не прапанавалі нейкай яснай альтэрнатывы. У адрозьненьні ад кандыдата ў прэзыдэнты ад БХД Саньнікаў мае вопыт працы ва ўрадзе Беларусі. Я ведаю, што сярод заснавальнікаў Хартыі былі: Шушкевіч, Мілінкевіч, Вячорка і Івашкевіч.

Уладзімір, Мазыр

Зварот да ўсяго кіраўніцтва Фронту.

Спадарства, трэба прызнаць, што Фронт як партыя сваю задачу выканаў. Даў жыццё іншым шматлікім партыям. Трэба годна знайсці выйсце і - альбо ствараць новую партыю (магчыма дзве, тры), альбо самаліквідавацца.

-- Я мяркую, што ў БНФ яшчэ ёсьць шанец стаць уплывовай сілай, але для гэтага трэба кінуць звадкі і працаваць

Росцік

Чаму Лукашэнка прыйшоў да ўлады і чаму застаецца ва ўладзе да гэтага часу.

-- Таму што з 1994 па 2010 год большасьць беларусаў хацела такога лідэра. У 2011 сытуацыя можа памяняцца.

PanSportsmen, Минск

Мой вопрос не только Ивашкевичу, но и другим всевозможным «лидарам и актывистам». Слышу от всех вас знакомую песню «на плошчу, на плошчу»! А задумывались ли вы о последствиях? Хотя бы таком!

Представим на минуту, что «плошча перамагла». Ведь каждый из 20 или 30 «дэмакратычных кандыдатау» объявит, что это именно его «команда» на «плошчы» была главной, а следовательно дальше «рулить» должен именно он! И начнется выяснение отношений между «лидарами и актывистами» такое, что драка у сядзибе БНФ по поводу «кампутара» покажется невинной детской шалостью. На кону не «кампутар» будет стоять!

-- Вынікам Плошчы павінны быць сапраўды свабодныя і дэмакратычныя выбары пад кантролем АБСЭ і Эўразьвязу. І той, хто пераможа на гэтых выбарах, і будзе прызнаным кіраўніком дзяржавы

Starkman

Ці магчыма вылучэння адзінага кандыдата на прэзидэнта ад трох літар «БНФ»? Напрыклад, я быў бы не супраць спадара Бенедзікта Н.Ф. Бенедзікт Першы - другі прэзідэнт Беларусі. Гучыць!!! А вы каго б вылучылі, спадар Івашкевіч? За каго б галасавалі?

-- Я падтрымліваю кандыдата Андрэя Саньнікава.

Віктар, Ліён.

Cп. Івашкевіч, вось Саннікаў выстаўляе сябе, як дэмакратычнага кандыдата, але як тады зразумець беларусу - яго рэсурс Хартыя 97, якая раскручвае яго, дзейнічае па-лукашыстскі - каментары, якія не ўхваляюць Саннікава ці кажуць пра Лідэра Зянона Пазьняка станоўча, нагла выкідваюцца, устаноўлена амерзіцельная цэнзура. Гэта яго шлях да прэзідэнства, да вызваленьня краіны ? А дзе павага да беларусаў? Ці любым шляхам, абы быў вынік ? Вы не баіцеся запэцкацца? Дзякуй за адказы на мае пытаньні.

-- Калі Вы хочаце падтрымаць лідэра Пазьняка, менш сядзіце на форумах і больш працуйце сярод простых людзей.

Ананімка

Шчыра кажучы, на маю думку самае лепшае пытанне на гэтым форуме ад Фарыкина з Маладзечна (16.06.2010 12:26), а самае дрэннае ад Старкмана (16.06.2010 18:57) - ну які з кэхэпэўца прэзідэнт? а калі яму нечакана адключаць інтэрнэт? пры сонечным святле = ў рэальным свеце = без інтэрнэта - кэхэпэўца ж не баец = яму падполле падавай. А якое пытанне вы б адзначылі як лепшае, а якое найгоршае?

-- Мне любая ўвага прыемная.

Галіна Арцёменка, Нямеччына

Сп. Віктар, чаму вы увесь час дзейнічае як клоун з цырка? У вас не праца сур’ёзнага палітыка, а нейкая імітацыя змагарнай дзейнасці. Магчыма вы на мяне будзеце вельмі абіжацца, але лепш вядро ледзяной вады, чым па каплі яду хлусні. Мне вельмі сорамна за старага бэнээфаўца (не па узросту старага, а па сяброўству ў партыі), які сябе так паводзіць. Набярыцеся мужнасці і прызнайце свае памылкі хаця б перад сабой. Я разумею, што партыя БНФ гіне. Фактычна партыя БНФ перастала існаваць з тых часоў, як адступіла ад сваёй праграмы і свайго Устава. Але гэта не повад, каб служыць чужым інтарэсам. У вас цэлая гарадская арганізацыя і вы вядзеце сяброў гэтай арганізацыі супраць свайго народа. Вы ж добра усведамляеце гэта. Ці вам проста пляваць на гэты народ? Ці не шукаеце вы гэтым сабе стул куда б можна было змясціць свой азадак? Не хлусіце, што вы змагаецеся за народ. Людзі, якія змагаюцца за свой народ дзейнічаюць зусім інакш. Каб здабыць перамогу не толькі у дыктатара, але перамагчы і жабрацтва, і не свабоду, і расейскі каланіялізм, каб вясці народ, патрэбна нацыянальна-патрыятыячная эліта, а не клоуны. Падумайце над маімі словамі. У вас ёсць яшчэ шансы і народ, каб паслужыць радзіме. Вы гуляеце ў чужую гульню, у якой няма ніякіх варыянтаў для нацыянальных інтарэсаў. Асабіста я не бачу ні аднаго кандыдата, які б стаяў на абароне нацыянальных інтарэсаў. Мы старыя БНФ-цы сёння проста абязаны навязаць гульні ўсіх палітыкаў на полі нацыянальных інтарэсаў беларусаў і не дапусціць каб тут гулялі чужыя гульцы: ці то расейцы, ці то еўрапейцы, ці то амерыканцы, ці проста крымінальнікі. Сёння нацыянальна-патрыятысныя сілы вельмі слабыя, каб здабыць перамогу. Перад намі вораг вельмі, вельмі нахабны. Успомніце з якім нахабствам забілі прэзыдэнта і усю нацыянальна-палітычную эліту Польшы. Сп. Віктар, майце палітычную спеласць і падумайце сур’ёзна над сваімі крокамі.

-- Вельмі прасіў бы Вас параіць, што канкрэтна Вы лічыце, трэба рабіць. Вам, напэўна, з Нямеччыны лепш відаць.

Аляксей, Жодзіна

1. Асабіста Вам ня сорамна за паводзіна «старой гвардыі» БНФ пасьля верасьнёўскага зьезду? 2. Чаму асабіста Вы не вылучаецеся на пасаду прэзыдэнта РБ? На мой погляд, у Вас паболей шанцаў будзе нават за таго ж Саньнікава.

-- 1. Напэўна, пэрыяд вострых дыскусіяў унутры Фронту пасьля апошняга Зьезду быў неабходны і непазьбежны. Але сёньня прыйшоў час канкрэтных дзеяньняў, накіраваных на зьмены ў Беларусі, а не ў ПБНФ

2. Лічу, што Саньнікаў можа адэкватна і прафэсійна працаваць на пасадзе кіраўніка беларускай дзяржавы. Я ж бачу сваю місію ў тым, каб дапамагчы яму гэтую пасаду заняць, і правесьці неабходныя рэформы

Яўген, Менск

Віктар, дзякуй за рашучы і мужны крок. Вельмі спадзяюся, што Ваш прыклад падштурхне іншых палітыкаў, якія хочуць перамагаць, а не займацца лухтой і падманам.

-- Дзякуй за падтрымку. У найбліжэйшы час аб такой самай пазыцыі (падтрымкі Саньнікава) публічна заявяць яшчэ шэраг вядомых фронтаўцаў. Вельмі прашу Вас зьвязацца са мной, бо ў сваёй кампаніі мы робім стаўку на добраахвонікаў-змагароў, а не на прадажных ландскнехтаў

ramanau mikalai, Antwerpen

ja pamiataiu vas kali vy zaimalis nezaleznai presai,kali byli zabaroneny gazety Svaboda,BDG,Narodnaia Volia -drukavacca u Belarusi,potym vy zanialis ruham,gazetai 'Rabocy',pamiataiu 10 sutak razam z vami na 'narah'....nesta ni tak usio paislo na Belarusi-nehta z'ehau,liudzi znikli jakie magli uplyvac na daleisyi les Belarusi,razyislis bylye adnadumcy...16 god jany zgubleny dlia Belarusi,ti geta neikaia pamylka ? Pospehu vam u vybarcai kapanii(3 razy tfu...),adnak kali 'nehta' padlicyvaie galasy-ti mazliva Vyigrac?

-- Добры дзень, Мікалай. Я памятаю, як мы разам працавалі і разам сядзелі за кратамі пасьля Чарнобыльскага шляху 1996 году. Перамагчы рэжым можна, але не ў выніку галасаваньня на кантралюемых Ярмошынай выбараў, а ў выніку масавых выступленьняў супраць фальсыфікацыяў, за сапраўды свабодныя выбары. І толькі на свабодных выбарах можа быць перамога. Але дзеля таго, каб яе дамагчыся, неабходныя масавыя дзеяньні людзей

локер

Віктар, цісну руку за прыстойны і мужчынскі ўчынак! Але скажыце: чым вы будзеце займацца, калі Саньнікаў не пераможа, выбарчая кампанія скончыцца, і зноў пачнуцца гады палітычнага застою -- да новых выбараў?

-- Дзякуй за падтрымку. У любым выпадку ў эміграцыю я не зьбіраюся, і сваё месца ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі я знайду.

Сергей

Оппозиция за 22 года ничего не добилась. На жизнь, в Беларуси не оказывает никакого влияния, только клянчит деньги на «борьбу с кровавым режимом Лукашенко». Не проще ли объявить о самороспуске и не мучатся?

-- Наяўнасьць апазыцыі існуючаму рэжыму – зьява непазьбежная і аб'ектыўная. Што тычыцца эфэктыўнасьці дзеяньняў апазыцыі, то кожны можа паспрабаваць зрабіць так, як ён лічыць лепей.

lioxa

А з якой асобай вы звязваеце цяпер адраджэнне БНФ? Каго б вы асабіста прапанавалі на старшыню -- калі, канешне, вы бачыце сёння такую асобу?

-- Усе прэтэндэнты на пасаду старшыні БНФ павінны прайсьці выпрабаваньне на дзеяздольнасьць падчас гэтай прэзыдэнцкай кампаніі. І толькі па яе выніках можна будзе рабіць высновы, хто чаго варты.

Ананім

А якая каманда ў Саннікава? Хто рэальна будзе зьбіраць за яго подпісы -- частка БНФаўцаў, якія пойдуць за вамі? Чаму ён дагэтуль не стварыў сваёй каманды? Значыць, не такія ўжо ў яго арганізатарскія здольнасці?

-- Каманда фармуецца, і з часткі фронтаўцаў, і з былых «Зуброў», і з чытачоў сайту «Хартыі», з розных моладзевых суполак. Галоўнае, што гэтыя людзі – не наёмнікі, а ідэйна матываваныя валантэры

Раман

«У найбліжэйшы час аб такой самай пазыцыі (падтрымкі Саньнікава) публічна заявяць яшчэ шэраг вядомых фронтаўцаў.» Але вы ўжо сказалі, што ні Вячорка, ні Баршчэўскі вашай пазыцыі не падтрымалі. Дык каго падтрымлівае старая кагорта БНФаўцаў (каго НЕ падтрымлівае - ясна, але ЗА каго яны)? Ці яны збіраюцца сыйсці з палітыкі наогул?

-- Я пра сваю пазыцыю заявіў адкрыта. Якую пазыцыю займаюць Вячорка і Брашчэўскі – лепей спытаць у іх саміх

Simpson

Лукашенко выйграл все референдумы, которые инициировал. Зачем ему предлагать еще один (я об автореферендуме)?

-- Ініцыятыва рэфэрэндуму, акрамя іншага, мела на мэце акцэнтаваньне ўвагі на праблеме і дэманстрацыю таго, што гэта праблема цікавіць Партыю БНФ. Асабіста я ня быў ініцыятарам гэтай кампаніі, але выказаўся ў яе падтрымку. Бо лічу, што лепей нават рабіць памылкі, чым займацца голым крытыканствам і нічога не рабіць.

Anatol Starkou

Зараз відавочна, што адзін кандыдат ад нелукашэнкаўцаў быў бы лепей дзесяці. Чаму ўсё ж дзеля рэвалюцыі (палітычных зменаў-2011) патрэбны 10 кандыдатаў + адзін беларускі народ на плошчы?

-- Я таксама лічу, што было б лепей, каб быў прызнаны ўсімі адзіны лідэр. Але ніякая калегія выбарнікаў ці Рада інтэлігенцыі ня можа такога лідэра прызначыць. Ён павінен праявіцца ў дзеяньні. Я перакананы, што на Плошчы такі Лідэр ужо будзе.

lioxa

А з якой асобай вы звязваеце цяпер адраджэнне БНФ? Вы заўсёды адрозьніваліся канкрэтнымі адказамі -- чаму ж тут ухіліліся? Можаце назваць пару канкрэтных прозвішчаў?

--Я ня ведаю, як павядуць сябе ў найбліжэйшыя паўгода тыя асобы, які дагэтуль лічыліся лідэрамі БНФ. Толькі праца, а не дэклярацыі будуць вызначаць лідэрства ў наступным годзе

Уэб-рэдактар

На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім за ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі

-- Дзякуй усім, хто задаў мне пытаньні, што дало мне магчымасьць патлумачыць сваю пазыцыю. Заклікаю ўсіх неабыякавых людзей быць ня толькі назіральнікамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі палітычных падзеяў у Беларусі.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску. З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік «Майстроўні», «Талакі». З 1988 – у Беларускім народным фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падпадаў пад адміністрацыйныя пакараньні і арышты. Быў рэдактарам газэты «Рабочы». У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкулу «Злодзей павінен сядзець у турме», у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта. Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году. Цяпер – кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі БНФ.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]